Вы тут

Злачынцы зарабілі больш за $100 тыс, узломваючы гульнявыя аўтаматы ў Мінску


Завершана расследаванне крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі і крадзяжы грашовых сродкаў ігральных устаноў.


У канцы 2016 года на тэрыторыі Беларусі і Расіі была створана арганізаваная група, у склад якой уваходзілі грамадзяне дзвюх краін, пры гэтым кіраўніцтва ажыццяўлялася з тэрыторыі Расіі. Удзельнікі групы падшуквалі адміністратараў залаў гульнявых аўтаматаў у Мінску, якія за матэрыяльнае ўзнагароджанне ўкаранялі ў USB-раздымы пэўных аўтаматаў прыстасаванні, якія нагадваюць назапашвальнік інфармацыі. Затым работнікі ўстаноў праводзілі перазагрузку абсталявання, у выніку чаго змяняўся алгарытм яго работы.

Затым ашуканцы пад выглядам гульцоў наведвалі гэтыя ўстановы. Пры сабе яны мелі тэхнічныя сродкі, з дапамогай якіх транслявалі адлюстраванні экрана аўтаматаў іншым удзельнікам арганізаванай групы. Апошнія апрацоўвалі даныя і паведамлялі гульцам камбінацыі клавіш, якія неабходна націснуць для пачатку бонуснай гульні. Па інфармацыі УСК па горадзе Мінску, кожны з гульцоў і адміністратараў залаў, задзейнічаных у схеме, атрымліваў 5-10 працэнтаў выйгрышу, астатняя сума перадавалася арганізатарам — грамадзянам Расіі. Супрацьпраўную дзейнасць спынілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Падчас расследавання ўстаноўлена больш за 40 злачынных эпізодаў. Маёмасная шкода склала не менш за Br222,4 тысячы.

Дзеянні 11 абвінавачаных кваліфікаваныя следчымі як несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі і махлярства, учыненае ў складзе арганізаванай групы. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Махлярства на ігральным бізнесе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».