Вы тут

Касмічнае смецце будуць лавіць «скруткі»


Праблема касмічнага смецця на арбіце Зямлі з кожным годам становіцца ўсё больш сур'ёзнай. Цяпер, па падліках спецыялістаў, на калязямной арбіце «лётае» каля 7700 тон смецця, і гэтая лічба працягвае расці.


Для таго каб неяк вырашыць гэтую праблему, амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NАSА запусціла праграму Іnnоvаtіvе Аdvаnсеd Соnсерts (NІАС), якая закліканая спансіраваць перспектыўныя напрацоўкі ў гэтай галіне. Адна з такіх вынаходак — Brаnе Сrаft. Гэта мембрана памерам 90х90 сантыметраў і вагой у 85 грамаў, працуе яна на гнуткіх сонечных батарэях. Прынцып работы прылады досыць просты: з дапамогай рухальнай устаноўкі апарат падлятае да касмічнага смецця, а затым «заварочвае» гэтае самае смецце. Пасля гэтага такі «кулёк» пачынае рухацца ў бок Зямлі і апускае касмічныя адходы ў шчыльныя слаі атмасферы, дзе яны і згараюць. Завяршыўшы працэдуру, Brаnе Сrаft перамяшчаецца да наступнай «смеццевай навалы». Сонечныя батарэі і ёмістыя рухавікі даюць магчымасць касмічнаму смеццезборшчыку перамяшчацца на вялікія адлегласці, а гэта значыць, што апарат можна выкарыстоўваць для правядзення даследчых місій і дастаўкі касмічных узораў.

За распрацоўку адказвае доктар Зігфрыд Янсан, які яшчэ ў 2016 годзе атрымаў ад NАSА грант у памеры 100 000 долараў для прапрацоўкі канцэпта, а нядаўна навукоўцу выдзелілі дадатковыя субсідыі ў выглядзе 500 000 на стварэнне вопытнага ўзору і выпрабаванняў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.