Вы тут

Вечнае адчуванне бацькаўшчыны


Выяўленчае мастацтва, музыка і паэзія спалучыліся ў праграме творчай вечарыны «Вілейшчына. Адчуванне радзімы...», якая адбылася напрыканцы лета ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Часткай імпрэзы стала адкрыццё персанальнай выстаўкі Алы Судніковіч, мастачкі з Вілейшчыны. У яе творах — упэўненасць пэндзля, насычанасць яркімі фарбамі, суіснаванне розных тэхнік.

— Цеплыня ідзе ад кожнай работы. Яны нагадваюць штосьці вясковае: тканыя дываны, распісныя куфры, нашы спробы ў дзяцінстве рабіць нешта з паперы, — падзялілася ўражаннямі дырэктар літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская. — Гэты момант, канец лета, вельмі хораша апісаны Якубам Коласам у паэме «Новая зямля», якая святкуе сваё 95-годдзе. Сёлета Год малой радзімы. Вельмі ўзаемазвязаны паэма і выстаўка, якая носіць вельмі цудоўную назву «Адчуванне радзімы». Я не кажу «Вілейшчына», таму што адчуванне радзімы ў кожнага чалавека сваё.

 Маляўнічасць журавін на снезе, хараство веснавых ландышаў і летніх васількоў, своеасаблівасць дзівосных птушак — галоўныя адметнасці шматлікіх па-сапраўднаму беларускіх вобразаў у дэкаратыўна-прыкладных работах мастачкі. Узмацнілі ўражанне прывезеныя на экспазіцыю тканыя рэчы бабулі мастачкі, якая родам з Крывога Сяла на Вілейшчыне.

Ала Судніковіч вучылася ў мастацкім вучылішчы імя А. Ларына ў Бабруйску, а затым працавала над афармленнем горада і вілейскіх прадпрыемстваў. Натхняе мастачку ўсё, што яна бачыць навокал, а менавіта краявіды Беларусі.

Працягам вечарыны стаў канцэрт народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія», які мае ў сваім рэпертуары больш за 90 уласных і напісаных на вершы беларускіх паэтаў песень. Музыканты з Вілейкі стварылі патрэбную атмасферу, дзякуючы выкананню песень на творы Івана Лашуткі, Навума Гальпяровіча, Валерыя Максімовіча, Канстанцыі Буйло, Ганны Ахматвай і інш. Прагучалі таксама п’есы з «Полацкага сшытка» XVII стагоддзя. Сучасныя паэты прачыталі свае лепшыя вершы-

 Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.