Вы тут

Навіны Белпошты


Мінулы тыдзень у Мінску азначыўся правядзеннем 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі касмічных палётаў.

Да гэтай падзеі была прымеркавана і прэзентацыя аднайменнага паштовага праекта. Ён складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта Першага дня, спецыяльнага памятнага штэмпеля і мастацкай немаркіраванай карткі. Марка аддрукавана тыражом у 48 тысяч экзэмпляраў. Яе мастацкай асновай стаў лагатып міжнароднага кангрэса.

Форумы такога маштабу праводзяцца толькі ў тых краінах, дзе выраслі касманаўты. З Беларусі за межы зямной атмасферы адпраўляліся трое: Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.


Памяці Ізраіля Басава

100 гадоў таму ў горадзе Мсціславе нарадзіўся славуты мастак Ізраіль Басаў. Ён стварыў свой выразны і пазнавальны стыль. Мастацтвазнаўцы лічаць, што ён ажыццявіў вяртанне да традыцый еўрапейскага мадэрнізму.

З сярэдзіны 1970-х творчасць Ізраіля Басава была недаступнай для шырокай публікі з-за негатыўнага стаўлення арганізатараў выставак. Сапраўдны рэнесанс адбыўся ў пачатку 90-х гадоў, калі палотны мастака патрапілі на выстаўкі андэграўнду спачатку ў Мінску, а пасля ў Маскве і Іерусаліме.

Да юбілею мастака выпушчаны спецыяльны канверт з арыгінальнай маркай. На ёй намаляваны аўтапартрэт Ізраіля Басава. Ілюструюць канверт карціны «Мінск. Поўдзень» і «Зялёны Мінск», створаныя ў 1960 і 1961 гадах.

Тыраж канверта складае 20 тысяч экзэмпляраў. Памятнае гашэнне адбудзецца 9 кастрычніка.


Аляксандра-Неўскаму храму — 120!

Гэты храм — помнік архітэктуры, які стаіць у Мінску на Вайсковых могілках, адметны тым, што захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе, нягледзячы на войны і часы ваяўнічага атэізму.

Да юбілею храма ў камернай зале Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» падрыхтавалі да гэтай даты адмысловы паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля.


Тарыфы крыху даражэюць

З 15 верасня ў Беларусі змяніліся тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў.

Так, каб паслаць простую паштоўку або ліст масай да 20 грамаў, цяпер трэба будзе даплаціць шэсць капеек. Пры гэтым расцэнкі на перасылку міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты ў Аўстралію, Германію, Казахстан, Кітай, Літву, Польшчу, ЗША і Украіну застануцца нязменныя. Ранейшы тарыф дзейнічае і на перасылку паштовых адпраўленняў унутры Беларусі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.