Вы тут

У ДАІ Мінска распавялі новыя падрабязнасці пагоні са стралянінай


У аўторак каля 14.50 на трасе Р28 (Мінск -Маладзечна) каля вёскі Лоша Мінскага раёна кіроўца аўтамабіля "Аўдзі 80" не выканаў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ Мінскага раёна спыніцца і прадоўжыў рух у кірунку Мінска.


Пры пераследзе ён неаднаразова не выконваў патрабаванні аб спыненні. У раёне Заслаўя па тэхнічных прычынах службовы аўтамабіль ДАІ не змог працягнуць пераслед, і інфармацыя была перададзена ў дзяжурную частку. У Мінску на вуліцы Ціміразева ў раёне МКАД супрацоўнікамі сталічнай ДАІ быў заўважаны дадзены аўтамабіль, кіроўца якога зноў не выканаў патрабаванне спыніцца і прадоўжыў рух па вуліцы Ціміразева. Далей кіроўца павярнуў у завулак Тучынскі на паркоўку гандлёвага цэнтра "Карона", дзе працягнуў рух па тратуары ў напрамку ўваходу ў станцыю метрапалітэна "Маладзёжная".

Інспектарам была выкарыстана табельная зброя для спынення транспартнага сродку, бо дзеянні вадзіцеля "Аўдзі 80" стваралі рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. У выніку прымянення табельнай зброі ніхто не пацярпеў. Дадзеная мера не дазволіла спыніць супрацьпраўныя дзеянні кіроўцы. Кіроўца працягнуў рух па тратуары каля гандлёвага цэнтра ў напрамку вуліцы Кальварыйскай, затым па самой вуліцы Кальварыйскай, дзе павярнуў на вуліцу Жудро і працягнуў рух па сустрэчнай паласе. На вуліцы Жудро вадзіцель учыніў наезд на аўтамабілі. Тут "Аўдзі" было заблакавана службовымі аўтамабілямі ДАІ. Кіроўца затрыманы.

Устаноўлена, што вадзіцель машыны "Аўдзі 80" - грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1953 года нараджэння, які мае пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі, быў цвярозы. Прычыну неадэкватных паводзін і шматлікіх парушэнняў ПДР патлумачыць не змог. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

guvd.gov.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.