Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама правядзе 1 кастрычніка акцыю «Дзень бясплатнага кансультавання грамадзян», прымеркаваную да Дня пажылых людзей, паведамілі ва ўпраўленні.
- Грамадзяне сталага веку змогуць атрымаць кансультацыі натарыусаў, адвакатаў, а таксама работнікаў тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання сталіцы, - распавялі ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама.
Акцыя пройдзе з 9:00 да 13:00 па адрасе: вул. Пляханава, 42 (аддзел прымусовага выканання Заводскага раёна).
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.