Вы тут

Літаратурнае пабрацімства: Беларусь – Расія


У Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, прайшоў круглы стол беларускіх і расійскіх пісьменнікаў


Ганаровымі гасцямі на гэтай рабочай сустрэчы былі сустаршыня Праўлення Міжнароднага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва, Спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкі, шэф-рэдактар газеты “Союз. Беларусь — Россия” Вольга Герасіменка, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Пераяслаў, выканаўчы дырэктар МФГС Анатоль Іксанаў, старшыня ФНКА “Беларусы Расіі” Сяргей Кандыбовіч. Дыскусіі насілі досыць творчы характар. Па-першае, удзельнікам круглага стала, прысвечанага разгляду традыцый узаемнага перакладу, было пра што пагаварыць па выніках работы за час, які прайшоў з мінулай сустрэчы — тое было роўна год назад. Юрый Шчарбакоў, які ўзначальвае Астраханскую абласную арганізацыю Саюза пісьменнікаў Расіі, прэзентаваў кнігу ўласных перакладаў беларускай паэзіі. Народны паэт Татарстана Рэнат Харыс прывёз у Маскву зборнік беларускай паэзіі на татарскай мове. Кніга выйшла ў Казані. Расійскі празаік Алена Тулушава прадэманстравала толькі што выдадзеную кнігу сваіх апавяданняў па-беларуску. Перакладчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Саламаха.

А па-другое, у сістэме беларуска- расійскіх літаратурных адносін на сучасным этапе выбудавалася стройная сістэма. Знайшлася ў гэтай сістэме і ўвага да традыцый, таго, што рабілі раней. Як прыклад — Выдавецкі дом “Звязда” ўзнавіў стасункі з перакладчыкамі беларускай прозы, якія і ў ранейшыя дзесяцігоддзі шмат што зрабілі. Так, у прыватнасці, выйшлі пераклады аповесцяў і апавяданняў Максіма Гарэцкага, Алеся Жука — яны даўно затрымаліся былі ў рабочых архівах Ідаліі Кананец з Санкт-Пецярбурга, Інгі Сяргеевай з Масквы. І сёння маскоўскія выдавецтвы, рэдакцыі перыядычных літаратурна- мастацкіх выданняў праяўляюць увагу да сучаснай беларускай літаратуры. У “Молодой гвардии” ў серыі “Жыццё знакамітых людзей” пабачылі свет кнігі Таццяны Дашкевіч, Вячаслава Бандарэнкі. Празаік і публіцыст Георгій Прахін расказаў на круглым стале пра вопыт супрацоўніцтва з Беларуссю выдавецтва “Художественная литература”. А намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Наш современник” Аляксандр Казінцаў нагадаў: яшчэ з 2014 года гэтае выданне адзін раз на год прысвячае нумар сучаснай беларускай літаратуры. З тае пары чытачы змаглі пазнаёміцца з творамі болей як 100 беларускіх паэтаў і празаікаў. На пачатку 2018-га выйшаў і спецыяльны нумар славутай маскоўскай “Роман- газеты”, прысвечаны беларускай прозе. І надалей гэтае выданне, расказаў яго галоўны рэдактар Юрый Казлоў, будзе спрыяць публікацыям беларускіх празаікаў.

Несумненна, важкасць сустрэч — не толькі падсумоўванне, а таксама й праектаванне канкрэтных планаў. Круглы стол “Літаратурнае пабрацімства: трыдыцыі ўзаемных перакладаў” — яшчэ й каштоўная пляцоўка для разваг на розныя сацыяльныя, грамадска- палітычныя, агульнакультурныя тэмы. Удзельнікі дыскусіі задаліся пытаннем: як зрабіць так, каб мастацкае слова адлюстроўвала рэчаіснасць, каб кніга заставалася неад’ емным складнікам жыцця ўвогуле. Каб часопісы, выдавецтвы спрыялі выхаванню ў чытача павагі да іншых народаў, іншых нацыянальных сусветаў. Пра гэта, у прыватнасці, гаварыў на круглым стале і Міхаіл Швыдкі, а таксама іншыя ўдзельнікі дыскусіі. (З тэкста, які размешчаны на сайце беларускага Пасольства http://embassybel.ru/news/DKK/ f757df66fb94.html вынікае, што ў ходзе гутаркі прагучала таксама ідэя пра стварэнне адзінага расійска- беларускага выдавецкага цэнтра, які б знаёміў чытачоў з аўтарамі Беларусі ды Расіі. — Рэд.)

Мікола Берлеж

Масква — Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.