Вы тут

Здабыча торфу ў Беларусі у 2018 годзе павялічана амаль да 2,6 млн тон


Арганізацыі тарфяной прамысловасці Міністэрства энергетыкі сканчаюць сезон здабычы торфу, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


Па стане на 16 верасня бягучага года здабыта 2 568,4 тыс. т торфу, што складае 110,4% ад гадавога задання і 119% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. Усе 23 прадпрыемствы галіны, якія здабываюць торф, выканалі усталяванае сезоннае заданне.

Аб'ём здабычы фрэзернага торфу у 2018 годзе запланаваны з улікам поўнага забеспячэння сыравінай для выканання даведзеных вытворчых паказчыкаў па выпуску тарфяной прадукцыі ў бягучым годзе і стварэння неабходнага рэзерву торфу для працы ў першым паўгоддзі 2019 года, адзначылі ў прэс-службе. У сувязі са спрыяльнымі ўмовамі надвор'я асобныя прадпрыемствы працягваюць здабычу торфу.

Вытворчыя магутнасці арганізацый тарфяной прамысловасці Міністэрства энергетыкі дазваляюць штогод здабываць каля 2,5 млн тон торфу і вырабляць да 1,4 млн тон паліўных брыкетаў. Па ўзроўні здабычы карыснага выкапня Беларусь займае другое месца ў Еўропе пасля Фінляндыі, праінфармавалі ў Мінэнерга.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.