Вы тут

Тыдзень інтэграцыі пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


Праграма тыдня ўключае шэраг маладзёжных мерапрыемстваў. Так, 21 верасня ў Магілёве збяруцца маладыя людзі Бранскай і Магілёўскай абласцей, а крыху пазней абласны цэнтр прыме V Форум Беларусі і Расіі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Ён запланаваны на 9-10 кастрычніка.

У Магілёве 28 верасня адбудзецца сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, дзе будзе абмяркоўвацца роля жаночых грамадскіх арганізацый у рэалізацыі сацыяльных праграм. Удзельніцы абмяняюцца вопытам узаемадзеяння з выканаўчай уладай у вырашэнні праблем сям'і і дзяцей, а таксама абмяркуюць магчымасці, дасягненні і праблемы жаночага прадпрымальніцтва. Плануецца, што паміж Магілёвам і Тулай будзе падпісаны пратакол аб яго развіцці. Жаночыя арганізацыі намецяць планы па развіцці супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на тыдні інтэграцыі пройдзе спартакіяда навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "Алімп". У праграме - спаборніцтвы па хакеі, валейболе і шахматах.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».