Вы тут

На Брэстчыне стартуе эстафета пакаленняў “Юнацтва камсамольскае”


Удзельнікі абласной эстафеты — актыў БРСМ і лідары маладзёжнага  руху розных пакаленняў — сустрэнуцца ў 10.00 каля помніка камсомольцу, абаронцу Брэсцкай крэпасці Аляксею Наганаву. Тут адбудзецца ўрачысты мітынг-старт эстафеты, будуць уручаны новыя маладзёжныя білеты навучэнцам брэсцкай гімназіі № 5, ускладзены кветкі ў памяць аб гераічным подзвігу камсамольцаў ў гады вайны.


Затым дэлегацыя прыме ўдзел у працоўнай маладзёжнай акцыі “ЗаДело” у аграгарадку Ленінскі Жабінкаўскага раёна. Маладыя лідары зоймуцца добраўпарадкаваннем помніка на месцы расстрэлу 196 габрэяў — жыхароў Жабінкоўшчына.

Наступны прыпынак эстафета зробіць Кобрыне. Тут адбудзецца ўрачысты прыём у шэрагі маладзёжнага саюза і ўскладанне кветак у памяць пра партызан, камсамольцаў-падрыўнікоў, якія вялі “рэйкавую вайну” на тэрыторыі Кобрынскага раёна.

Даведка. Надпіс на помніку абвяшчае: “У 1943-44 гг. на чыгунцы паміж Кобрынам і Пінскам партызанамі было спушчана пад адхон 398 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У гонар гераічных подзвігаў партызан у гады Вялікай айчыннай вайны ад камсамольцаў і моладзі г. Кобрын. 1983 г.”

Сустрэча маладзёжных пакаленняў адбудзецца ва ўрочышчы Акуніна на месцы дыслакацыі партызанскай брыгады Пінскага злучэння. Да 70-годдзя Вялікай Перамогі навучэнцамі Махроўскай сярэдняй школы пабудавана новая зямлянка, раскапаны партызанскі калодзеж і акоп, расчышчана тэрыторыя, складзены план і расстаўлены шыльды, зроблены макет лагера. Зараз вядзецца праца па стварэнні пастаянна-дзеючай экспазіцыі і экскурсійнага маршруту з мэтай захавання памяці пра гераічнае мінулае землякоў.

Даведка. На месцы дыслакацыі партызанскага атрада і брыгады ў 1975 годзе быў устаноўлены памятны знак-стэла і пабудавана зямлянка. У верхняй частцы стэлы ўмацавана дошка з надпісам: “Тут размяшчаўся ў 1943-1944 гадах штаб Пінскай партызанскай брыгады. Камандзір Шубіцідзе І.Г., камісар Пратасеня А.З., нач.штаба Дораш Г.А.”.

Удзельнікі эстафеты таксама наведаюць Махроўскі народны гісторыка-краязнаўчы музей у аднайменнай школе, карцінную галерэю Аляксея Кузьміча, раённы музейны комплекс ім. Н. Арды.

З 24 верасня па 29 кастрычніка мерапрыемствы эстафеты пакаленняў пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.