Вы тут

«Нашу мэблю можна знайсці па ўсім свеце»


Адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў Пінскага раёна з'яўляецца Гарадзішчанская мэблевая фабрыка, філіял кампаніі «Пінскдрэў». Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці мэблі асноўных сегментаў. Па словах дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Турэйкі, галоўны арыенцір фабрыкі — патрэбы пакупнікоў і апошнія дасягненні ў галіне дызайну інтэр'ера. Профіль мэблі досыць шырокі — для офіса, спальні, дзіцячага пакоя і гасцёўні.


Дырэктар філіяла прадпрыемства «Пінскдрэў» — «Гарадзішчанскай мэблевай фабрыкі» — Уладзімір ТУРЭЙКА.

Працуюць ва ўсіх сегментах

«Калі казаць пра матэрыял, то ў бюджэтным сегменце прадпрыемства выпускае мэблю з ламінату. У спажывецкім сегменце вырабляем мэблю з дробна-дысперснай фракцыі. Прэміум-сегмент — з масіву. Работа ў трох сегментах дазваляе адпавядаць любым патрэбам спажыўцоў. Кожны пакупнік можа знайсці сабе тое, што хоча», — расказаў Уладзімір Турэйка.

У рабоце з любым з трох сегментаў улічваецца мноства фактараў. Напрыклад, мяняюцца колеравая гама і таўшчыня матэрыялу. Выкарыстоўваецца разнастайная, у асноўным імпартная фурнітура. Лакафарбавыя матэрыялы фабрыка выбірае толькі найбольш вядомых сусветных брэндаў. Працуюць у кампаніі з традыцыйнай драўнінай дубовых і бярозавых парод.

Участак зборкі і запакоўкі. Злева направа: сталяр 5-га разраду Дзмітрый ЛІШЧЫНЕЦ і начальнік участка Мікалай БОЙБА.

Выйграныя тэндары ў многіх краінах

Аб паспяховасці кампаніі сведчыць і колькасць выйграных тэндараў. «Дзякуючы высокай якасці мы змаглі выйграць конкурс на пастаўку мэблі для Палаца Рэспублікі. Некаторыя рэзідэнцыі лідараў суседніх краін таксама маюць менавіта нашу прадукцыю. Акрамя таго, мы паставілі мэблю і на Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане. Дапамаглі зрабіць гатэль «Вікторыя» ў Мінску больш стыльным перад чэмпіянатам свету па хакеі. Можна сказаць, што літаральна па ўсім свеце ёсць наша мэбля. Летась мы паставілі прадукцыю для Назарбаеў
Універсітэта ў Казахстане», — паведаміў Уладзімір Турэйка.

Каментуючы сітуацыю з экспартнымі пастаўкамі, дырэктар асобна спыніўся на пытаннях канкурэнцыі на знешніх рынках.

«Беларусь шмат хто ведае як мэблевую краіну. У нас заўсёды быў моцны тэхналагічны інстытут, які выпускаў спецыялістаў высокага класа. Улічваючы, што лес — адно з найважнейшых багаццяў краіны, у нас шмат прадпрыемстваў, якія займаюцца мэбляй. Усё гэта садзейнічае развіццю прыватнага кірунку. Канкурэнцыя як унутры краіны, так і на знешніх рынках высокая. І мы яе заўсёды вытрымліваем. Для гэтага сочым за тэхнічнымі і дызайнерскімі навінкамі, пастаянна мяняем асартымент і шукаем новыя мадэлі. Мы часта наведваем тэматычныя выстаўкі і прэзентацыі. Робім хатнюю экспазіцыю, на якой паказваем свае напрацоўкі два разы на год і запрашаем нашых партнёраў», — дадаў дырэктар.

Ён адзначыў, што аб'ёмы вытворчасці на прадпрыемстве пастаянна растуць і таму з'яўляецца патрэба ў кадрах.

«У сярэднім у месяц мы выпускаем прадукцыі прыкладна на 1,5 млн рублёў. Прыкладна палова ідзе на экспарт. Асноўныя нашы пакупнікі: Казахстан, Літва, Расія. Зараз вядзём перамовы аб пастаўках мэблі ў Польшчу і Германію. Пастаянна аналізуем сітуацыю і спрабуем выйсці на заходні рынак. Гэта сур'ёзны бесперапынны працэс. І гэта цалкам рэальна, бо сёння вытворчыя магутнасці фабрыкі здольныя паўтарыць і нават палепшыць самыя запатрабаваныя ўзоры замежных стыляў мэблі. Усё наша абсталяванне адпавядае апошняму слову тэхнікі, на яго прадпрыемства не скупіцца. Тут добра разумеюць, наколькі важна заставацца канкурэнтнымі і быць здольнымі ўхапіцца за апошнія тэндэнцыі дызайну», — расказаў кіраўнік фабрыкі.

Аператар лічбавага друку Аляксандр РАМАНУШКА. Нанясенне прынта Lоndоn.

Індывідуальны падыход

Вы думаеце, гонка ўзбраення бывае толькі ў ваеннай сферы? Тады вы яшчэ не бачылі, як канкурыруюць вытворцы мэблі. Найноўшае абсталяванне і наяўнасць магчымасці віртуальнага праектавання — два складнікі паспяховай работы такога прадпрыемства.

«Адзін з нашых апошніх набыткаў — так званы чысты пакой. Гэта спецыяльная кабіна для аздаблення мэблі, якая дазваляе дадаць на паверхню глянцавы пласт. У дзеянні гэтую інавацыю мы прадэманструем ужо на найбліжэйшай выстаўцы», — паабяцаў дырэктар фабрыкі.

Таксама, паводле яго слоў, летась на прадпрыемстве з'явіўся станок для фотадруку, што дазволіла вывесці дызайн прадукцыі на новы ўзровень.

«Цяпер любы спажывец можа замовіць свой уласны малюнак на мэблі. Можна зрабіць і прынт любімых фатаграфій. Усё абмяжоўваецца толькі фантазіяй пакупніка і адвагай ідэй», — дадаў Уладзімір Турэйка.

У выніку на прадпрыемстве выпусцілі калекцыі інтэр'ера пад назвай «Лондан», «Парыж» і лінію дзіцячай мэблі. У аснове дзвюх першых з іх ляжыць унікальны дызайн, які суправаджаецца тэматычнымі прынтамі з вядомымі элементамі архітэктуры гэтых гарадоў. У сваю чаргу дзіцячая мэбля аформлена сюррэалістычнымі прынтамі літар англійскага алфавіта. Сёння гэтыя калекцыі асабліва папулярныя ў блізкім замежжы.

«Нягледзячы на арыентацыю на серыйную вытворчасць, мы займаемся індывідуальнымі замовамі любога ўзроўню складанасці. Прычым гэта распаўсюджваецца на работу ў любым з трох сегментаў. Мэбля з масіву, вядома, патрабуе асаблівага падыходу, але наш эксперыментальны сектар здольны ўлічыць прапановы заказчыка», — дадаў Уладзімір Турэйка.

Кошт прэміум-сегмента заяўляе аб статусе пакупніка. Такая мэбля апроч іншага стварае і непаўторную атмасферу.

На раскроі піламатэрыялаў станочнікі Аляксандр КРАЎЧУК і Міхаіл ХВАСЦЮК.

З клопатам пра малую радзіму

Для Пінскага раёна фабрыка з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам. Яна выконвае важныя сацыяльныя функцыі, у тым ліку і стварае вялікую колькасць рабочых месцаў. На тэрыторыі прадпрыемства маюцца свідравіна, кацельня і ачышчальныя збудаванні, якія забяспечваюць блізкае да яго паселішча.

Фабрыка адказна падыходзіць да клопату пра людзей. Людзі гэта бачаць і часта выбіраюць сваім месцам працы менавіта яе. Сёння на прадпрыемстве прыблізна 67 % работнікаў — жыхары раёна, 33 % — гарадское насельніцтва.

«Цякучасць кадраў у нас невялікая — да 2 % (гадавая па плане павінна быць не больш за 3,5 %). Але аб'ёмы растуць пастаянна. Мы заўсёды рады прыходу маладых спецыялістаў. Яны прыносяць свежыя ідэі. А мы стараемся іх добра забяспечыць. Сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве адна з самых вялікіх па раёне. Нашы работнікі ўпэўненыя ў сваім рабочым месцы. Калі ў іншых прадпрыемстваў падалі аб'ёмы, мы стабільна раслі. Людзі параўноўваюць і разумеюць, што хочуць працаваць менавіта тут», — рэзюмаваў Уладзімір Турэйка.

Падрабязная інфармацыя на сайце pinskdrev.by і e-mail: gff@pinskdrev.by

Матэрыялы выпуску падрыхтавалі Ілья КРЫЖЭВІЧ, Алена ДАЎЖАНОК, фота Кастуся ДРОБАВА і з архіваў прадпрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».