Вы тут

Культура, экалогія, турызм — чым прыцягвае Піншчына


Жамчужына на Дняпроўска-Бугскім водным шляху, край балот, зямля багатая гісторыка-культурнай спадчынай, дзе на працягу стагоддзяў мірна ўжываліся розныя канфесіі і нацыянальнасці. Менавіта так можна ахарактарызаваць Піншчыну — самабытны край у самым сэрцы Беларускага Палесся, край, які заўсёды дынамічна развіваецца, дзе бачаць магчымасці. Аб прыярытэтах і перспектывах развіцця Пінскага раёна «Звяздзе» расказаў старшыня Пінскага раённага выканаўчага камітэта Валерый РЭБКАВЕЦ (з 18.09.2018 года ўзгоднены Прэзідэнтам на пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама).


Здабытак краіны

«Сёння мы стараемся рабіць усё, каб забяспечыць добрае жыццё нашых жыхароў. Пінскі раён — гэта экалагічны і культурны здабытак краіны. Мы робім усё, каб жыхары краю мелі ўсе неабходныя ўмовы для жыцця і працы, не горшыя, чым у сучасным горадзе. Якасць адукацыі ў раённай школе нічым не саступае гарадской. Добры спецыяліст будзе мець тут добрую зарплату. І дом пабудуе нашмат хутчэй за кошт нашых праграм, чым у сталіцы. У нас сёння ёсць прыбытковыя прадпрыемствы, дзе можна рэалізаваць свой патэнцыял
і жыць годна на Палескай зямлі», — расказаў Валерый Рэбкавец.

Таксама ён бачыць кропку росту для раёна ў турыстычным кірунку. На Піншчыне мноства выдатных мясцін для любога віду адпачынку. Тут можна сплаўляцца па рэках, рыбачыць. Функцыянуе больш за 20 аграсядзіб. На тэрыторыі раёна ёсць два санаторыі: «Ясельда» і «Світанак», дзе прапануюць камфортныя ўмовы для адпачынку і шырокі спектр медыцынскіх паслуг. Таксама на тэрыторыі Пінскага раёна ёсць адзіны ў краіне
круізны лайнер, які ходзіць па рацэ Прыпяць з Брэста да Мазыра.

«У нас ёсць чым прыцягнуць турыстаў. Турыстычны кірунак развіты і гатовы сустракаць гасцей. Ёсць і прыродныя, і інфраструктурныя магчымасці. Разам з тым нас не ўключылі ў праграму бязвізавага рэжыму, які зараз паспяхова функцыянуе ў некаторых гарадах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Цяпер мы прапрацоўваем гэтае пытанне. Бязвізавы рэжым пацягнуў бы пэўныя зрухі ў турыстычным бізнесе для развіцця рэгіёна», — адзначыў Валерый Рэбкавец.

Адзіны туркластар

А пакуль будзе разглядацца пытанне ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю раёна без віз, на Піншчыне вырашылі сур'ёзна заняцца ператварэннем разрозненых турыстычных аб'ектаў і арганізацый у адзіны механізм. Па словах намесніка старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрыя ПАЛХОЎСКАГА, у Пінскім раёне цяпер працуюць над стварэннем адзінага турыстычнага кластара.

«Мы плануем уключыць у кластар усе суб'екты турызму раёна. У яго будуць уваходзіць аграсядзібы, лагістыка, экскурсіі, культурна-гістарычныя цэнтры і суправаджальныя сэрвісы. Гэта дазволіць прапанаваць турыстам мноства паслуг адразу. У нас шырокі спектр кірункаў турызму. Мы можам арганізаваць і настальгічны турызм, і гістарычны, і прыродны. Але ўсе гэтыя кірункі пакуль вузкаспецыялізаваныя. Мы хочам пашырыць іх магчымасці», — падкрэсліў Дзмітрый Палхоўскі.

Адным з важных фактараў для развіцця кластара будзе выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, якія б спрасцілі браніраванне нумароў у гасцініцах,
а таксама больш падрабязна расказвалі аб турыстычных маршрутах. Таксама цяпер вядзецца актыўная работа над сайтам, які будзе своеасаблівым даведнікам па Піншчыне турыстычнай.

«Калі аб'яднаць усе нашы турыстычныя аб'екты ў кластар і трапіць пад праграму бязвізавага рэжыму, то гэта стала б істотным штуршком для развіцця Пінскага раёна. Турысты змаглі б часцей і прасцей нас наведваць. Гэта было б зручна і для жыхароў Польшчы, якія пастаянна сюды прыязджаюць. Акрамя таго, і прадстаўнікі міжнароднага бізнесу вырашалі б свае пытанні нашмат зручней», — рэзюмаваў Дзмітрый Палхоўскі.

Па словах загадчыка сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага райвыканкама Сяргея ПАДШЫВАЛАВА, Пінскае Палессе будзе прыцягальным для турыстаў і аматараў даўніны і з пункту гледжання культурнага вывучэння.

«У цэнтры традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся», што знаходзіцца ў вёсцы Мерчыцы, любы госць можа трапіць у мінулае палескай глыбінкі. У нас захавалася мноства ўнікальных абрадаў і звычаяў, характэрных толькі для нашай мясцовасці. Акрамя таго, у Аснежыцкім доме рамёстваў можна ўбачыць і ўзоры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўку, ткацтва, палескую «выцінанку», — расказаў Сяргей Падшывалаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.