Вы тут

Сямейны адпачынак круглы год


Новы скаладром абсталююць на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Світанак», што знаходзіцца за 40 кіламетраў ад горада Пінска. Ён з'явіцца ў спартыўнай зале, якая цяпер будуецца ў цэнтры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Па словах дырэктара Валянціны БЕГЕБЫ, скаладром будзе займаць плошчу ў 175 кв. метраў і стане вельмі прывабным для дзяцей, якія займаюцца адпаведнымі відамі спорту.


Будынак новай спартыўнай залы.

«За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія накіраваны на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ідзе будаўніцтва спартыўнай залы. Нам яе вельмі не хапала. Мы плануем, што яна значна палепшыць якасць паслуг, якія мы аказваем. Таксама мы чакаем, што скаладром прыцягне ўвагу многіх дзяцей як з Беларусі, так і з блізкага замежжа для заняткаў скалалажаннем. У нас для гэтага будуць створаны ўсе ўмовы. Мы забяспечым як трэніравальны працэс з кваліфікаванымі інструктарамі, так і пражыванне», — расказала Валянціна Бегеба.

У наступным годзе ў цэнтры збіраюцца ўладкаваць палатачны лагер, які дазволіць больш шырока прадставіць турыстычны кірунак адпачынку. Будуць распрацаваны спецыяльныя зялёныя маршруты, прапанавана мноства актыўных мерапрыемстваў.

У цэлым сёння дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Світанак» арыентаваны на правядзенне лячэння, аздараўлення і псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей на працягу ўсяго года без адрыву ад школьнага навучання. Тут створаны ўмовы як для сем'яў, так і для груп дзяцей. Сюды прыязджаюць адпачываць па праграме Саюзнай дзяржавы з Расіі, а таксама з Германіі і блізкага замежжа.

Кіраўнік гуртка «Вясёлая манка» Вольга БУД-ГУСАІМ праводзіць заняткі.

Цэнтр размешчаны паблізу возера Пагост. Ёсць магчымасць прагуляцца па мясцінах з унікальнай прыроднай экасістэмай. Супрацоўнікі цэнтра арганізоўваюць турыстычныя паходы ў лес з начлегам, навучаюць развядзенню вогнішча, усталяванню палатак. Цэнтр прапануе туры выхаднога дня, пешыя і веласіпедныя прагулкі.

Сюды можна прыехаць і адпачыць з дзецьмі зімой. Ёсць магчымасць арганізаваць катанне на каньках, лыжах, санках і паўдзельнічаць у традыцыйных снежных забавах. Спектр актыўнага адпачынку вельмі шырокі. Магчыма аказанне паслуг па індывідуальных запытах.

Цэнтр аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем найлепшых замежных вытворцаў — з Японіі, Ізраіля, Германіі, Славакіі. Асноўныя кірункі дыягностыкі і лячэння: захворванні шчытападобнай залозы, апорна-рухальнага апарату, органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай
і нервовай сістэм, страўнікава-кішачнага тракту, скурных покрываў.

У інгаляторыі медсястра Наталля ЛЯПЕШКА праводзіць сеанс фізіятэрапіі.

Фізіятэрапія прадстаўлена электрасвятлолячэннем, цеплалячэннем, лазератэрапіяй. Гонарам цэнтра з'яўляецца водалячэбніца. Тут можна на сабе выпрабаваць знакаміты падводны душ-масаж. У цэнтры таксама амалоджваюць скуру і пазбаўляюць ад шматлікіх хвароб у фітасаўне «Кедравая бочка». Асобнай увагі заслугоўвае актыўная работа па ўкараненні спа-тэхналогій.

У цэнтры ёсць сталовая на 400 пасадачных месцаў з вялікай і сярэдняй абедзеннымі, а таксама малой банкетнай заламі. Тут забяспечваюць шасціразовае збалансаванае харчаванне. У аснове меню традыцыйная беларуская кухня. У рацыён таксама ўключаны морапрадукты, сокі, свежая гародніна, прадукты з радыепратэктарнымі ўласцівасцямі.

Саляная пячора.

Адпачывальнікам прапаноўваюцца 2-3-4-месныя жылыя пакоі. Акрамя таго, ёсць корт для вялікага тэніса, дзіцячая гульнявая пляцоўка, дарожкі для прабежак, праводзяцца экскурсіі. Магчыма скарыстацца паслугамі лазні і саўны, бібліятэкай і доступам у інтэрнэт праз Wі-Fі.

Цэнтр «Світанак» з'яўляецца адной з найлепшых рэабілітацыйных устаноў краіны для дзяцей. Тут створаны выключныя ўмовы для лячэння і адпачынку. Сучасныя медыцынскія тэхналогіі і абсталяванне еўрапейскага ўзроўню разам з кваліфікаваным медыцынскім персаналам і якасным сэрвісам здольныя задаволіць густы любога спажыўца.

УНП 200403974

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.