Вы тут

Адбыўся візіт прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў Гомельскую вобласць


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН у Беларусі і пры падтрымцы МЗС арганізавалі візіт кіраўнікоў і прадстаўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый у Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік і Хойніцкі раён Гомельскай вобласці.


Візіт праводзіўся з мэтай прыцягнення міжнароднага садзейнічання і інвестыцый для ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў краіны, азнаямлення з дзейнасцю дзяржавы і міжнароднымі праграмамі па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама эканамічным патэнцыялам пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі тэрыторый краіны. У рамках праграмы дыпламаты наведалі Хойніцкі раён для азнаямлення з чарнобыльскай праблематыкай, дзейнасцю дзяржавы па пераадоленні наступстваў катастрофы, з эканамічным патэнцыялам пацярпелых тэрыторый.

Для азнаямлення з практычным вопытам ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы госці наведалі вытворчыя лініі па перапрацоўцы малака Палескага вытворчага ўчастка акцыянернага таварыства «Мілкавіта», былі азнаёмлены з арганізацыяй ацэнкі сыравіны і гатовай прадукцыі на бяспеку і якасць.

Наступны пункт паездкі — Стралічаўская сярэдняя школа імя Марчанкі. Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб створаным цэнтры практычнай радыелагічнай культуры, дзе дзяцей навучаюць карыстацца прыборамі радыяцыйнага кантролю, правілам бяспечнай жыццядзейнасці на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання.

Кульмінацыяй праграмы стала наведванне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які мае статус дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы. Створаны на адселенай тэрыторыі, запаведнік плошчай 2,16 тысячы квадратных кіламетраў выконвае функцыі навуковай установы і забяспечвае бяспеку тэрыторый і насельніцтва ад распаўсюджвання і пераносу радыенуклідаў.

У навуковай частцы запаведніка адбылася сустрэча міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі і Пастаяннага каардынатара ААН, Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі, абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва. Міністр, кіраўнік прадстаўніцтва ААН і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса наведалі музей, лабараторыю навуковай часткі запаведніка, размешчаныя ў былым населеным пункце Бабчын Хойніцкага раёна, а таксама пчалапасеку і каняферму.

У час сустрэчы з міністрам спадарыня Іаана расказала, што ЕС выдзеліць Беларусі 7 млн еўра на рэалізацыю новага праекта па падтрымцы прадпрымальніцтва ў малых гарадах нашай краіны.

— Новы праект будзе сфакусаваны на рабоце з малымі прадпрыемствамі і бізнес-інкубатарамі. Ён накіраваны на падтрыманне эканамічнага развіцця прадпрыемстваў на мясцовым узроўні. Праект фінансуецца краінамі — удзельніцамі Еўрасаюза. Агульная сума складае 7 млн еўра, — расказала Іаана Казана-Вішнявецкі.

Паводле яе слоў, праект знаходзіцца на стадыі падпісання. Плануецца, што ПРААН прыступіць да яго рэалізацыі ў канцы гэтага года альбо ў пачатку 2019 года.

— Праект дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы ў рэгіёнах. Думаю, што гэта дасць новыя магчымасці развіцця для нашых партнёраў, людзей, якія робяць невялікі бізнес і спрабуюць дамагчыся фінансавання для сваіх новых ідэй, — дадала прадстаўнік ПРААН у Беларусі.

Варта адзначыць, што новы праект стане працягам праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які закончыўся сёлета. Праект фінансаваўся Еўрапейскім саюзам і рэалізоўваўся ПРААН у Беларусі сумесна з Міністэрствам эканомікі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Тэрыторыя, адкрытая для дапамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.