Вы тут

Мінпрыроды запрашае ўсіх далучыцца да акцыі "Дзень без аўтамабіля"


У мэтах фарміравання ўмоў для развіцця ўстойлівай мабільнасці, накіраванай на скарачэнне шкодных выкідаў ад транспарту, а таксама акцэнтавання ўвагі на экалагічны складнік пры планаванні транспартнай палітыкі гарадоў, штогод з 16 па 22 верасня ва ўсім свеце праводзіцца кампанія "Еўрапейскі тыдзень мабільнасці”. Сёлета яна праходзіць пад дэвізам “Мульцімадальнасць — выбірай і рухайся!”. Актыўным удзельнікам кампаніі з'яўляецца і Беларусь. Так, для ўдзелу ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці — 2018 зарэгістравалася больш за 60 населеных пунктаў краіны.


Самым вядомым мерапрыемствам і кульмінацыяй Еўрапейскага тыдня мабільнасці з’яўляецца Дзень без аўтамабіля, які праводзіцца 22 верасня. Гэтая экалагічная акцыя носіць добраахвотны характар ​​і закліканая абмежаваць на адзін дзень выкарыстанне насельніцтвам аўтамашын для асабістых, вытворчых і службовых патрэб.

Мэта акцыя “Дзень без аўтамабіля” — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем, звязаных з уплывам аўтамабільнага транспарту на якасць атмасфернага паветра і на здароўе чалавека, а таксама пытаннях экалагічнага складніка пры планаванні транспартнай палітыкі гарадоў.

Як мы самі можам знізіць шкодныя выкіды ад аўтамабіля? Да прыкладу, элементарная рэгуліроўка рухавіка машыны можа скараціць шкодныя выкіды на 10 працэнтаў.

Кіроўцам таксама рэкамендуецца:

  • глушыць матор пры прыпынках;
  • прадумаць, як можна пазбегнуць працяглага прагрэву рухавіка ў халодны час года;
  • паважаць правы пешаходаў, тармазіць перад “зебрай” і знакамі пешаходнага пераходу, не ігнараваць і не прыціскаць да бардзюра веласіпедыстаў;
  • ладзіць “разгрузныя дні” без аўтамабіля, загадзя спланаваўшы, як дабірацца да месца працы іншым спосабам.

Мінпрыроды заклікае ўсіх грамадзян горада і гасцей сталіцы 22 верасня па меры магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і тым самым зрабіць свой пасільны ўклад у змяншэнне забруджвання атмасфернага паветра гарадоў Беларусі.

 Таксама 22 верасня ў Мінску з 14.00 да 21.00 будуць праходзіць розныя мерапрыемствы на вуліцы Леніна, наведаць якія змогуць усе ахвотныя. Галоўная ўмова — без машын, бо ўчастак вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава ператворыцца ў святочную пляцоўку. На ім у гэты дзень з 6.00 да 24.00 будзе перакрыты рух аўтатранспарту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».