Вы тут

У Брэсце 28-29 верасня пройдзе ХІІ абласны фестываль-злёт маладых сем’яў


Сёлета мерапрыемства пад назвай “Вера. Надзея. Любоў” прысвечана 100-годдзю ВЛКСМ і Году малой радзімы. Яно адбудзецца ў абласным цэнтры ў Маладзёжным патрыятычным цэнтры ў Брэсцкай крэпасці.


Падчас адкрыцця абласнога фестывалю-злёту гледачы ўбачаць рэканструкцыю камсамольскага вяселля. Далей увазе прысутных будзе прапанавана выстава-прэзентацыя “Камсамольскі экспанат маёй сям’і”, конкурс візітовак “Камсамол у маёй сям’і…”. Адбудзецца сустрэча з маладзёжным лідарам Брэстчыны 2000 года (зараз — фермерам). Пройдзе дэгустацыя страў “Па сямейных рэцэптах”, сямейная спартыўная эстафета і многае іншае. Усё гэта чакае дваццаць маладых сем’яў з усёй вобласці — удзельнікаў традыцыйнага фестывалю-злёту.

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».