Вы тут

Кім Чэн Ын падарыў прэзідэнту Паўднёвай Карэі шмат грыбоў


Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын перадаў свайму паўднёвакарэйскаму калегу Мун Чжэ іну дзве тоны далікатэсных грыбоў мацутакэ ў якасці падарунка. Пра гэта паведамляе «Ёнхап» са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка Паўднёвай Карэі. Ён удакладніў, што грыбы даставілі ў Сеул самалётам.


Па словах прэс-сакратара, прэзідэнт распарадзіўся раздаць гэтыя грыбы членам падзеленых падчас карэйскай вайны сем'яў, якія яшчэ не ўз'ядналіся са сваімі блізкімі з КНДР.

Грыбы мацутакэ асабліва цэняцца ў японскай, кітайскай, карэйскай і паўночна-амерыканскай кухнях за спецыфічны сасновы водар. Грыбы дрэнна пераносяць транспарціроўку, і праз двое-трое сутак пасля збору губляюць таварны выгляд.

З 18 па 20 верасня ў Пхеньяне праходзіць пяты ў гісторыі міжкарэйскі саміт (трэці ў гэтым годзе). Першыя два адбыліся ў 2000 і 2007 гадах. Наступныя два былі ўвесну 2018-га. На іх Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін абмеркавалі адносіны паміж дзяржавамі і пагадзіліся рухацца ў бок поўнай дэнуклеарызацыі і міру на паўвостраве.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».