Вы тут

Беларусь і Кітай у 2019 годзе сумесна правядуць Год адукацыі


Беларусь і Кітай у 2019 годзе сумесна правядуць Год адукацыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.


"2019 год стане Годам адукацыі ў Беларусі і Кітаі. Лічу, адкрыццё ў Беларусі кампуса аднаго з вядучых кітайскіх універсітэтаў павінна стаць добрым рэзультатам нашай сумеснай работы", - сказаў Сяргей Румас. 

Прэм'ер-міністр адзначыў паспяховую практыку правядзення тэматычнага года ў двухбаковых адносінах. Галоўны рэзультат правядзення Года турызму Беларусі ў Кітаі ў 2018 годзе - гэта падпісанае ў Цындаа пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для грамадзян дзвюх краін.

Сяргей Румас павіншаваў Чжаа Лэцзі з надыходзячым дзяржаўным святам - Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адзначаецца 1 кастрычніка. Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што ўрад Беларусі ўдзяляе вялікую ўвагу развіццю эканамічных адносін з Кітаем.

У сваю чаргу Чжаа Лэцзі адзначыў, што двухбаковыя адносіны маюць здаровую і стабільную тэндэнцыю развіцця. "Кітай і Беларусь - добрыя сябры і партнёры, якія пастаянна аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу. Пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адносіны ўступілі ў новы этап стратэгічнага партнёрства, для якога характэрны ўзаемны давер і выгада", - дадаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».