Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Плюс на мінус

У Ляхавіцкім райвыканкаме падвялі вынікі паўгоддзя. Карэспандэнт «Ляхавіцкага весніка» разбіраўся, дзе страцілі, а дзе знайшлі.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран прааналізаваў найбольш важныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі. Ён адзначыў, што за першае паўгоддзе ў раёне тэмп росту экспарту тавараў без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў вырас больш чым на трэць. Тым часам прамыя замежныя інвестыцыі склалі два мільёны долараў пры заданні 830 тысяч долараў. Таксама выканана на 19 % больш запланаванага будаўніча-мантажных работ.

Разам з тым, канстатаваў Андрэй Навагран, па васьмі даведзеных паказчыках раён пакуль мінусуе. Нязначнае зніжэнне маецца ў стварэнні новых працоўных месцаў, у тэмпе росту рознічнага тавараабароту, у энергазберажэнні. А тэмп росту экспарту паслуг (асноўныя экспарцёры — прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці) склаў 29,6 % пры заданні 103,8 %. У чатыры разы знізіўся экспарт транспартных паслуг, у тры — турыстычных, будаўнічыя і зусім не прадстаўлены. Дапушчаны мінусы па ўзроўні заработнай платы, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, уводзе жылля, рэнтабельнасці продажаў, атрыманні чыстага прыбытку.


Пытанне з душком

У суботу ў Светлагорску прайшоў флэшмоб супраць паху, які даносіцца з новага завода беленай цэлюлозы. Каля 200 дарослых і дзяцей выйшлі на Цэнтральную плошчу ў медыцынскіх масках і з паветранымі шарамі зялёнага колеру. На самім Светлагорскім ЦКК за дзень да гэтага арганізавалі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, куды прыйшоў і карэспандэнт «Светлагорскіх навін».

Наведвальнікі прайшлі ўвесь цыкл вытворчага працэсу, уключаючы ачышчальныя збудаванні. На ўсіх этапах кіраўнік прадпрыемства Юрый Крук і спецыялісты ў структурных падраздзяленнях адказвалі на пытанні. Пасля адбылася нарада, дзе таксама прасвятлілі некаторыя моманты. У прыватнасці, прадстаўнікі вытворчасці пацвердзілі яе бяспеку, але пагадзіліся, што пах існуе, таму будуць прымацца меры, каб яго паменшыць.


Не толькі спартыўны інтарэс

Побач з вёскай Мазуршчына Салігорскага раёна прайшоў Рэспубліканскі турыстычны злёт, прысвечаны 60-гадоваму юбілею Салігорска. 14 камандаў з усёй краіны спаборнічалі ў тэхніцы воднага, веласіпеднага і пешаходнага турызму, за імі сачыў карэспандэнт газеты «Шахцёр».

Злёт накіраваны на тое, каб падрыхтаваць удзельнікаў да спартыўных турыстычных паходаў, павысіць іх тэхнічнае і тактычнае майстэрства. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў наведаў і старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка. «Турызм — гэта асаблівы від спорту, дзе спалучаюцца трываласць, сіла волі і таварыская ўзаемадапамога, — лічыць ён. — Гэтыя якасці патрэбныя і ў працы. Таму гартаванне характару і праява найлепшых яго ўласцівасцяў на спаборніцтвах дазволіць і на вытворчасці паказваць годны вынік». Спартсменам прыйшлося перабірацца па навясной пераправе з веласіпедам, пераадольваць крутыя спускі і пад'ёмы, пралятаць «маятнікам» над умоўнай перашкодай і многае іншае.

Падрыхтавала Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.