Вы тут

У Беларусі назіраецца другі пік актыўнасці кляшчоў


У Беларусі назіраецца другі пік актыўнасці кляшчоў, паведаміла загадчыца лабараторыі паразіталогіі Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр НАН па біярэсурсах", доктар біялагічных навук, прафесар Лізавета Бычкова. 


"Гэта другі пік актыўнасці кляшчоў. Нагадаю, першы пік адзначаецца вясной. Цяпер, гарачымі вераснёўскімі днямі, сувязі непасрэдна з умовамі надвор'я няма. Проста цяпер беларусы актыўна наведваюць лясныя масівы, як вынік - павелічэнне зваротаў людзей са скаргамі з-за ўкусаў кляшчоў", - сказала Лізавета Бычкова.

Паводле яе слоў, меры прафілактыкі застаюцца ранейшымі. "Збіраючыся ў лес, будзе не лішнім нанесці на цела спецыяльныя аэразолі ад кляшчоў і крэмы, калі размова ідзе аб дзіцяці. Яны даволі эфектыўныя, а набыць іх можна ў любой аптэцы. Каб клешч не прысмактаўся, неабходна закрыць усё цела. Рэкамендуем аддаваць перавагу адзенню з моцнай тканіны з доўгімі рукавамі, пажадана, каб каўнер прыкрываў шыю. Абавязковы штаны, якія трэба ўвабраць у шкарпэткі, а верхнюю частку адзення ў ніжнюю. У якасці абутку лепш выкарыстоўваць гумавыя боты. Для забеспячэння дадатковай засцярогі можна зацягнуць на поясе рэмень. Вярнуўшыся з лесу, трэба зняць усё адзенне, прыняць душ і агледзець сябе на прадмет наяўнасці кляшчоў. Асабліва ўважліва неабходна агледзець месцы пахвіннай вобласці, падпахі, падкаленныя часткі", - адзначыла загадчыца лабараторыі.

У выпадку ўсмоктвання кляшча неабходна як мага хутчэй выдаліць паразіта і адправіць яго на даследаванне, каб вызначыць, ці з'яўляецца ён пераносчыкам узбуджальнікаў небяспечных хвароб. "Дастаць кляшча можна самастойна або звярнуцца да спецыялістаў. Выдаліць кляшча ў дамашніх умовах можна пры дапамозе моцнай ніткі або пінцэта, пракручваючы паразіта супраць гадзіннікавай стрэлкі", - падкрэсліла Лізавета Бычкова.

Выдаленага кляшча абавязкова трэба аднесці на даследаванне ў лабараторыю.У выпадку неабходнасці ўрач назначыць лячэнне. 

Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Анатоль Кулак дадаў, што цяпер у лясах назіраецца мноства аленевай крывасоскі. "Гэта насякомае часцей за ўсё нападае на капытных, яно сілкуецца крывёю і знешне падобнае на кляшча. Аленевая крывасоска рэагуе на любыя рухомыя прадметы, на людзей. У сонечнае надвор'е насякомае больш актыўна, чым у пахмурнае. У адрозненне ад кляшча яна значна хутчэй рухаецца і вельмі рэдка прысмоктваецца да чалавека", - сказаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».