Вы тут

Юбілей Ігара Лучанка адзначылі ў Маскве канцэртам "Песняроў" і выстаўкай


Канцэртам Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і выстаўкай адзначылі 80-гадовы юбілей народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка ў Маскве ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.


"Без песень Лучанка сёння немагчыма ўявіць музычнае жыццё нашай краіны, - сказаў, адкрываючы вечар, старшы саветнік, начальнік дзелавога і культурнага комплексу Васіль Чэрнік. - Яго творы кранаюць самыя патаемныя струны сэрца, абуджаюць дабро і любоў. Такім жамчужынам яго песеннай лірыкі, як "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Вераніка", "Верасы", "Мой родны кут" ужо больш за трыццаць гадоў, а яны як і раней гучаць са сцэны, уваходзяць у кожны дом. Песні кампазітара праслаўляюць сям'ю, бацькоўскі дом, любімую Радзіму".

Незабыўныя хіты вядомага беларускага кампазітара прагучалі ў Маскве ў выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". Шматлікімі "брава", "біс", працяглымі апладысментамі віталі гледачы выступленне артыстаў.

Спецыяльна да гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі падрыхтаваў выстаўку, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху кампазітара. Госці дыпмісіі азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі, фатаграфіямі, віншаваннямі, узнагародамі, а таксама асабістымі рэчамі Ігара Лучанка.

З прывітальным словам да гасцей пасольства па відэасувязі звярнуўся і сам юбіляр. Ён падзякаваў беларусам і расіянам за вернасць братэрству, дружбе, любові да музыкі і Айчыны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.