Вы тут

Львоў прымае 25-ы форум выдаўцоў


Амаль тыдзень у галоўным горадзе Заходняй Украіны праходзіць 25-ы форум выдаўцоў. Разам сабраліся кніжнікі не толькі з Украіны, але і з суседніх краін. І таксама — з Беларусі.


Галоўная пляцоўка для экспазіцыі кніжных навінак — Палац Мастацтваў па вуліцы Каперніка, 17. У форуме, які можна лічыць галоўным кніжным кірмашом Украіны, — сотні прэзентацый, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, кніжнымі графікамі, выдаўцамі. Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на гэтай прэстыжнай сустрэчы кніжнікаў правядзе шэраг прэзентацый, пазнаёміць з рознымі навінкамі ў кнігавыданні Беларусі. Наўмысна да форуму паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа супольна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура» выпусцілі невялічкую анталогію паэзіі Заходняй Украіны ў перакладзе на беларускую мову — «На арэлях натхнення». Гэтым праектам адкрылася новая кніжная серыя — «Сябрына: паэзія Украіны». Сярод твораў, змешчаных у кнізе, — плён працы беларускіх перакладчыкаў розных пакаленняў: Уладзіміра Караткевіча, Язэпа Семяжона, Васіля Зуёнка, Сяргея Панізніка, Уладзіміра Марука і шмат яшчэ каго. Таксама беларускія выдаўцы прывезлі ў Львоў дзве кнігі вядомага сучаснага ўкраінскага празаіка Міхайлы Слабашпіцкага, выдадзеныя па-беларуску ў Выдавецкім доме «Звязда». На беларускім стэндзе — і кніга Тараса Шаўчэнкі, якая нядаўна з'явілася ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Беларускія кнігавыдаўцы спадзяюцца, што ўдзел у львоўскім кніжным форуме паспрыяе больш шырокім стасункам паміж пісьменнікамі і выдавецтвамі Беларусі і Украіны.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Львоў кніжны вітае Беларусь!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».