Вы тут

Долар можа яшчэ патаннець


На мінулым валютным тыдні долар нарэшце пачаў паказваць адмоўную дынаміку. Ці зможа замацавацца гэтая тэндэнцыя на новым тыдні? І як паўплывае на курсы валют у Беларусі павышэнне ключавой стаўкі Банкам Расіі?


Азіраючыся на суседнюю валюту

У цэлым былы тыдзень выдаўся аптымістычней за папярэдні, ёсць добрыя навіны, каментуе сітуацыю фінансавы аналітык Жанна КУЛАКОВА.

З 11 верасня расійскі рубель пачаў умацоўвацца: за некалькі дзён — прыкладна на 3 %. Гэта досыць прыкметны «адкат» за такі кароткі час. Акрамя таго, важна, што такое назіраецца ўпершыню пасля досыць зацяжнога глыбокага падзення. Дарэчы, карэкцыя рубля наспявала даўно. Разам з тым ёсць і некаторыя аб'ектыўныя прычыны, якія прывялі да гэтага.

За апошнія дні ўмацаваліся многія валюты краін, якія развіваюцца. Гэта датычыцца не толькі расійскага рубля, але і многіх іншых валют, якія падалі апошнім часам. Асобна варта вылучыць прыклад Турцыі. Там насуперак даручэнням прэзідэнта краіны Эрдагана Цэнтрабанк нечакана павысіў ключавую стаўку, прычым вельмі прыкметна: з 17,75 % да 24 %. Турэцкая ліра ўмомант адказала на такое ўмацаваннем на 7 %. Гэтыя падзеі маглі «пацягнуць» за сабой расійскі рубель.

Варта таксама згадаць, што некалькі спадае напружанне, справакаванае гандлёвымі войнамі. ЗША прапанавалі Кітаю правесці перамовы па пытаннях гандлю — і на рынку сфарміраваліся пазітыўныя чаканні, што ўсё наладзіцца.

Узняцце ключавой стаўкі ў Расіі

У пятніцу 14 верасня расійскі Цэнтрабанк нечакана прыняў рашэнне таксама павысіць ключавую стаўку: з 7,25 % да 7,5 %. Павышэнне працэнтнай стаўкі — заўсёды фактар, які стрымлівае інфляцыю, які аказвае падтрымку нацыянальнай валюце, таму гэта таксама падтрымлівае расійскі рубель. Згаданы фактар можа працягваць працаваць яшчэ як мінімум некалькі дзён. У расійскага рубля ёсць і іншыя прычыны для ўмацавання: напрыклад, нафта, якая даражэе.

Разам з тым трэба разумець, што шмат у чым мы зноў маем справу з настроямі і чаканнямі. Аптымізм, які паўстаў у дачыненні да валют краін, што развіваюцца, можа ў любую секунду змяніцца песімізмам. Рызыкі гандлёвых войнаў, якія могуць справакаваць запаволенне глабальнага эканамічнага росту, захоўваюцца. Акрамя таго, долар пакуль дастаткова моцны. Гэта таксама не вельмі добра для валют нашых краін. Аднак змены ў дынаміцы расійскага рубля — добрая навіна для Беларусі ў любым выпадку.

Надзея ў дынаміцы

Што датычыцца далейшай дынамікі, то, на думку спецыялістаў, геапалітычныя рызыкі для расійскага рубля захоўваюцца. Усё яшчэ не вырашана пытанне з самымі непрыемнымі санкцыямі, якія могуць закрануць расійскі дзярждоўг, сістэмаўтваральныя банкі, стратэгічна важныя кампаніі. Фактар нявызначанасці можа аказваць ціск на расійскі рубель. Аднак расійскі рубель усё ж можа адыграць частку страт.

Пры такім сцэнарыі можа адбыцца рост курса расійскага рубля і на нашым рынку. Гэта спрыяльна адаб'ецца на знешнім гандлі і ў цэлым на эканоміцы. Долар і еўра пры гэтым могуць знізіцца.

Беларускі рубель умацаваўся да ўсіх трох валют, што ўваходзяць у кошык. Гэта сведчыць аб тым, што на нашым унутраным рынку прапанова замежнай валюты зноў перавысіла попыт на яе. Гэта таксама добра. Прымаючы пад увагу і знешнія, і ўнутраныя абставіны, можна з асцярожнасцю выказаць здагадку, што на новым валютным тыдні беларускі рубель можа ўмацавацца пасля досыць зацяжнога падзення.

Аднак пакуль што ў задачы занадта шмат невядомых, каб рабіць прагнозы хоць з нейкай доляй упэўненасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».