Вы тут

Метэаролагі вызначылі змены клімату Беларусі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі


Метэаролагі вызначылі, як зменіцца клімат Беларусі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Аб гэтым ідзе размова ў аналітычнай запісцы "Агракліматычнае заніраванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату", якая размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Спецыялісты сістэматызавалі інфармацыю аб кліматычных і агракліматычных умовах у Беларусі за перыяд з 1989 па 2015 год. Згодна з данымі метэаролагаў, з 1989 года ў Беларусі пачаўся самы доўгі перыяд пацяплення за ўвесь час інструментальных назіранняў на працягу апошніх амаль 130 гадоў. За перыяд з 1989 па 2015 год сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусі на 1,3 градуса перавысіла кліматычную норму. У 2015 годзе сярэдняя гадавая тэмпература паветра склала плюс 8,5 градуса, што на 2,7 градуса вышэй за кліматычную норму, і стала самай высокай за ўвесь перыяд назіранняў.

У выніку пацяплення ў Беларусі адбылося змяненне межаў агракліматычных зон. Паўночная агракліматычная зона распалася, а на поўдні Палесся ўтварылася новая, больш цёплая зона. Цяпер тэрыторыя Беларусі падзелена на чатыры агракліматычныя зоны: паўночную, цэнтральную, паўднёвую і новую. Даследаванні паказваюць, што тэндэнцыя да змянення клімату ў бок пацяплення ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі будзе захоўвацца.

Даследчыкі вывучылі некалькі кліматычных мадэлей, каб спрагназаваць змяненні клімату. Аўтары разглядаюць два сцэнарыі: сярэдняга антрапагеннага радыяцыйнага ўздзеяння і жорсткага. Другі сцэнарый ацэньваецца як малаверагодны.

У адпаведнасці з першым сцэнарыем, працягласць цёплага перыяду з сумай тэмператур паветра вышэй за нуль да 2041-2060 гадоў у сярэднім узрасце на 35 дзён і будзе вагацца ад 280 да 310 дзён. "А на крайнім паўднёвым захадзе ў раёне Брэста сярэдняя працягласць такога перыяду складзе 365 дзён, гэта значыць зімы не будзе", - сказана ў дакуменце. Сярэднія тэмпературы ў розныя поры года вырастуць на 1,6-2,4 градуса. Чакаецца нязначнае павелічэнне колькасці ападкаў восенню і зімой. Вясной і летам іх колькасць практычна не зменіцца, але вільгацезабяспечанасць сельгаскультур летам знізіцца з-за павышэння тэмпературы паветра.

Жорсткі сцэнарый прадугледжвае павелічэнне цёплага перыяду з сумай тэмператур паветра вышэй за нуль да 2041-2060 гадоў на 54 дні. Сярэднія тэмпературы ў розныя поры года вырастуць на 2,3-3,1 градуса. У гэтым выпадку летам з-за высокіх тэмператур і няхваткі вільгаці засушлівасць тэрыторыі будзе ўзрастаць, што запатрабуе ўнясення змяненняў у тэхналогіі вырошчвання шэрага сельгаскультур.

У бліжэйшыя дзесяцігоддзі ў Беларусі чакаюцца новыя змяненні межаў агракліматычных зон. "Цэнтральная агракліматычная зона да 2030 года фактычна распадзецца, а яе месца зойме былая паўднёвая зона. Пры гэтым практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі магчыма будзе вырошчванне кукурузы на зерне, сланечніка. Новая агракліматычная зона пойдзе далёка на поўнач і зойме месца паўднёвай, а на поўдні краіны з'явяцца яшчэ больш цёплыя агракліматычныя зоны", - гаворыцца ў аналітычнай запісцы.

Істотнае змяненне ўмоў вырастання сельгаскультур запатрабуе карэктываў у практыцы вядзення сельскай гаспадаркі і ўліку пры распрацоўцы стратэгіі развіцця сельгасвытворчасці. У шэрагу раёнаў на тэрыторыі Беларусі могуць скласціся больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі (у прыватнасці, раслінаводства) па паказчыках забяспечанасці цяплом. Рост прадукцыйнасці можа быць забяспечаны за кошт укаранення і пашырэння пасеваў больш цеплалюбівых і больш ураджайных культур. У той жа час чакаецца пагаршэнне паказчыкаў вільгацезабяспечанасці глебы, павышэнне рызыкі засух. Метэаролагі адзначаюць, што аграрыям трэба будзе прыстасавацца як да станоўчых, так і да адмоўных наступстваў кліматычных змяненняў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.