Вы тут

Цягнік у Нідэрландах збіў электракар для школьнікаў. 4 дзіцяці загінулі


Чацвёра дзяцей загінулі ў Нідэрландах пасля таго, як электракар з імі трапіў пад цягнік.


Электракар, якім кіравала супрацоўніца дзіцячага цэнтра горада Ос, павінен быў даставіць вучняў у школу. Супрацоўніца цэнтра і яшчэ адно дзіця сур'ёзна пацярпелі ў аварыі.

Электракар толькі што даставіў дзяцей у адну са школ і накіроўваўся ў іншую. Загінулыя дзеці наведвалі пачатковую школу, якая ў Галандыі пачынаецца з чатырох гадоў.

Пераезд быў абсталяваны шлагбаўмам, але электракар, які выглядае як фургончык з адкрытым верхам, з пяццю дзецьмі, па непацверджаных дадзеных, выехаў на пераезд па веласіпеднай дарожцы за некалькі секунд да таго, як там апынуўся цягнік.

Па словах відавочцаў, у момант з'яўлення электракара на пераездзе 15 аўтамабіляў стаялі ў чарзе перад шлагбаўмам. Жанчына, яая кіравала электракарам, заявіла аб няспраўнасці тармазоў.

Міністр інфраструктуры і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў Ст'ентэ ван Велдховен выказала спачуванні ўсім, хто пацярпеў у выніку трагічнага здарэння.

Прэм'ер-міністр Марк Рутэ заявіў, што ён "да глыбіні душы засмучаны жахлівым інцыдэнтам".

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.