Вы тут

Лукашэнка: Беларусь застаецца надзейным сябрам Арменіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Беларусь застаецца надзейным сябрам Арменіі і гатова прымаць усе неабходныя крокі для развіцця міждзяржаўнага дыялогу. Упэўнены, што нашы краіны, абапіраючыся на трывалыя традыцыі ўзаемавыручкі і партнёрства, прадоўжаць паслядоўнае нарошчванне палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Саркісяну моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а армянскаму народу - міру і дабрабыту.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.