Вы тут

У Добрушскім раёне пенсіянер з рэўнасці хацеў падарваць дом суседкі


Крымінальная справа па артыкуле "Замах на забойства, здзейснены грамадска небяспечным спосабам" распачата ў дачыненні да 60-гадовага жыхара Добрушскага раёна, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК Беларусі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.


Жыхар вёскі Насовічы Добрушскага раёна 15 верасня вырабіў выбуховае прыстасаванне, пакінуў самаробны механізм на падаконніку дома суседкі 1989 года нараджэння і прывёў яго ў дзеянне.

У момант здарэння гаспадыні дома не было. Цялесныя пашкоджанні - агнястрэльнае, шротавае раненне грудной клеткі - атрымаў мясцовы жыхар 1983 года нараджэння. Вярнуўшыся дадому, жанчына паведаміла аб тым, што здарылася, у міліцыю.

60-гадовы раней не судзімы жыхар вёскі Насовічы быў затрыманы. З яго слоў, здзейсніў ён гэты ўчынак з рэўнасці.

"Пры ператрусе па месцы жыхарства пенсіянера былі выяўленыя патроны да агнястрэльнай зброі, прыдатныя для стральбы, а таксама баночка з дробам і сыпкія рэчывы", - патлумачыла Марыя Крываногава. Прызначаныя выбуха-тэхнічныя і балістычныя экспертызы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».