Вы тут

Карлюкевіч: На тэлеканалах павінна быць больш беларускіх праграм


На беларускіх тэлеканалах павінна быць больш праграм айчыннай вытворчасці. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.


"Мы ўвялі паняцце нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. На тэлебачанні ён павінен прысутнічаць у пэўнай прапорцыі. Рух у гэтым напрамку будзе паступальным. Мяркуецца, што на першым этапе, ці праз два гады з моманту прыняцця змяненняў у закон аб СМІ, на тэлеканалах павінна быць не менш 30% айчынных праграм", - сказаў міністр інфармацыі.

"Выпрацоўваючы дадзеную пазіцыю, мы арыентаваліся на фарміраванне айчыннага медыярынку. Наша тэлебачанне павінна быць больш цікавым і развівацца на лепшых сусветных прыкладах", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».