Вы тут

Карлюкевіч: У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач


У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач, пры гэтым будучыня ёсць перш за ўсё ў выданняў з аналітычным складнікам. Такое меркаванне выказаў сёння, адказваючы на ​​пытанні студэнтаў падчас сустрэчы з выкладчыцкім і студэнцкім актывам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова, міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.


"Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсё большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, - адзначыў міністр інфармацыі. - Пры гэтым шматлікія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю працу і ў сацсетках". На думку Аляксандра Карлюкевіча, будучыня ёсць перш за ўсё ў тых друкаваных выданняў, дзе будзе больш аналітыкі, цікавых творчых матэрыялаў, ацэнак аўтарытэтных экспертаў. Да прыкладу, цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штотыднёвікі, якія даюць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў краіне і свеце.

Міністр інфармацыі прызнаўся, што яго любімым выданнем па-ранейшаму застаецца газета "Звязда", дзе ён доўга прапрацаваў. Акрамя таго, ён увесь час чытае "СБ. Беларусь сегодня", расійскую "Літаратурную газету" і іншыя выданні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.