Вы тут

Свае людзі на вуліцы Беларускай


Адзначаючы дзяржаўныя святы Расіі, беларусы Самары не забываюць і пра свае нацыянальныя традыцыі, родавыя карані


У Расіі 22 жніўня адзначаўся Дзень Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі. Актыўны ўдзел у святочных дзеях прымалі сёлета і актывісты моладзевага аддзялення Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска- Беларускае Братэрства 2000”. Па ініцыятыве праўлення суполкі для дзяцей, што адпачывалі ў дзіцячым аздараўленча- адукацыйным цэнтры “Волгарёнок”, былі арганізаваны святочныя імпрэзы. Дарэчы, цэнтр гэты размешчаны па вуліцы Беларускай! Ёсць такая у нас на тэрыторыі Куйбышаўскага раёна Самары.

Дзецям расказалі пра гісторыю трыкалора, прайшоў тэматычны конкурс малюнкаў на асфальце. Потым выканаўчы дырэктар суполкі беларусаў, мастацкая кіраўніца беларускага вакальнага ансамбля “Каданс” Іна Сухачэўская прапанавала дзецям і дарослым літаратурна- гістарычны круіз “Тры колеры рускай славы”, распавяла пра паходжанне трыкалора, геральдычнае значэнне кожнай з яго палос. Пры тым казала, што, паважаючы дзяржаўныя сімвалы Расіі, беларусы ў Самары не забываюць і пра свае нацыянальныя традыцыі, родавыя карані. Таму, напрыклад, штогод у другую нядзелю мая актывісты САГА “Руска- Беларускае Братэрства 2000” адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Потым Анастасія і Крысціна Сухачэўскія правялі пазнавальныя віктарыны, конкурсы. Пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі тэматычнага конкурсу атрымалі прызы: стужкі ды шалікі пад колеры расійскага трыкалора. І яшчэ была музычна- паэтычная праграма, пад час якой ярка выканалі песні, танцы салісткі дзіцяча- юнацкага ўзорнага беларускага вакальнага ансамбля “Очарование” (мастацкая кіраўніца Іна Сухачэўская) і харэаграфічны калектыў “Виктория” (мастацкая кіраўніца Ірына Ключнікава).

Прэзідэнт САГА “Руска- Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская нагадала, што пад Дзяржаўным сцягам Расіі цяпер жывуць многія нашы супляменнікі: паводле дадзеных усерасійскага перапісу насельніцтва- 2010, беларусаў у братняй краіне — больш за 500 тысяч.

Мікалай Бойка, кіраўнік прэс-службы САГА “Руска- Беларускае Братэрства 2000”, г. Самара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.