Вы тут

Анатоль Ісачанка: Дарогам — асаблівую ўвагу


Дванаццаць чалавек выслухаў падчас асабістага прыёму старшыня Мінскага аблвыканкама. Гэта былі жыхары Мінскага раёна. Людзей хвалявалі розныя пытанні: зямельныя, жыллёвыя, добраўпарадкавання. Але, бадай, палова заяўнікаў скардзіліся на якасць дарог.


Марыя Мяфодзьеўна і Пётр Аркадзевіч з вёскі Каралішчавічы прасілі губернатара пасадзейнічаць у асфальтаванні вуліц Маладзёжнай і Камуністычнай. Вясной і восенню тут немагчыма ні праехаць, ні прайсці. Асабліва па ўчастку, што вядзе ад чыгуначнага пераезда. Агульнымі намаганнямі дарожных службаў і сельвыканкама гэты адрэзак быў падсыпаны і прагрэйдзіраваны. Але да першага дажджу...

Надзея Паўлаўна і Таццяна Мікалаеўна з вёскі Камсамолец таксама наракалі на стан вуліцы Камсамольскай. У 2010 годзе яны звярталіся ў Мінскі райвыканкам з просьбай яе заасфальтаваць. Цвёрдае пакрыццё тут паабяцалі зрабіць у 2011-м. Ды слова не стрымалі. Затым у вёску пачалі весці «блакітнае паліва». Пасля заканчэння газіфікацыі ў 2015-м жанчыны зноў паднялі набалелае пытанне. У адказ — абяцанні. Праўда, дарогу грэйдзіруюць. Але гэтага мала: пасля дажджу — выбоіны, лужыны.

Жыхары вёскі Ельніца Мікалай Леанідавіч і Генадзь Віктаравіч расказалі, што ўчастак дарогі ў 300 метраў паміж Малым Трасцянцом і Ельніцай «нічыйны» — ён нідзе не праходзіць па дакументах. Адсюль і ўсе праблемы. Няма гаспадара, значыць ніхто не займаецца добраўпарадкаваннем.

Старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко запэўніў, што дарога перададзена на баланс мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будзе ўтрымлівацца ў належным стане. Больш капітальныя работы выканаюць пасля афармлення праваўстанаўляльных дакументаў.

Дарожныя пытанні хвалявалі таксама жыхароў аграгарадкоў Гатава, Калодзішчы, вёскі Сялюты.

Пасля прыёму Анатоль Ісачанка пракаментаваў яго вынікі. У прыватнасці, старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў 2018 годзе на будаўніцтва дарог у раёнах індывідуальнай забудовы Мінскага раёна выдаткавана каля васьмі мільёнаў рублёў. Пачаліся работы і па ўладкаванні. Напрыклад, у Калодзішчах і некаторых іншых населеных пунктах. Бясспрэчна, адрамантаваць усе дарогі адначасова немагчыма.

«Асаблівую ўвагу будзем удзяляць дарогам Мінскага раёна. Ужо прыступілі да рашэння гэтай задачы. Пасля Новага года распрацуем план чарговасці рамонту ўчасткаў дарог і дат, надрукуем яго ў сродках масавай інфармацыі», — канстатаваў Анатоль Ісачанка.

Мінскі раён найбольш спецыфічны ў параўнанні з іншымі. Калі ў Мядзеле, напрыклад, трэба адрамантаваць два кіламетры дарог, то тут сто кіламетраў. Канешне, у Мінскім раёне і насельніцтва, і садовых таварыстваў больш. Мы крыху зробім упор на Мінскі раён, таму што тут шмат застарэлых праблем. «Але гэта не значыць, што ў іншых нічога не будзем рабіць. Вобласць павінна развівацца раўнамерна», — лічыць губернатар.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.