Вы тут

Памёр Анатоль Капскі


На 53-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр нязменны старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі.


Анатоль Капскі нарадзіўся ў вёсцы Дуброва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці ў прамысловасці, быў слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пяць гадоў прапрацаваў генеральным дырэктарам ТАА «Сталкер», быў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ТАА «БАТЭ». З чэрвеня 2005 года - генеральны дырэктар ААТ «БАТЭ».

pressball.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.