Вы тут

Восеньскія кірмашы стартавалі на Міншчыне


Традыцыйна восенню праходзяць сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня, дзе кожны можа набыць прадукты харчавання па цэнах вытворцаў. Сёлета кірмашовы сезон пачаўся 22 верасня і завершыцца 4 лістапада. У сталіцы вызначаны дзве галоўныя пляцоўкі – каля спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» і Палаца спорту.  Тут сваю прадукцыю прадставяць сельгасвытворцы, фермерскія (сялянскія) гаспадаркі, прадпрыемствы спажывецкага таварыства з усёй рэспублікі. Акрамя галоўных пляцовак у горадзе выдзелена 197 месцаў для штодзённага гандлю, дзе дазволена прадаваць пладова-агароднінную прадукцыю, якую вырошчваюць у гаспадарках і на прыватных падворках.


Ганна ЗАНКАВІЧ, фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».