Вы тут

Русы: Для Беларусі і Расіі правілы гульні адзіныя


Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы па выніках нарады ў Палацы Незалежнасці па беларуска-расійскіх перамовах.


Міхаіл Русы адзначыў, што ў Сочы адбылася прынцыповая двухбаковая размова з пазіцыі таго, што ёсць цэлы шэраг дамоўленасцей, дакументаў, пагадненняў, тэхнічных рэгламентаў, якія павінны выконвацца абодвума бакамі па-за залежнасці ад той сітуацыі, якая складваецца на рынку.

"Пастаўлена задача — вывучыць балансы, той аб'ём, які неабходны Расіі для таго, каб закрыць ўнутраныя патрэбы. Па гэтых балансах мы дамовіліся, яны ўзгодненыя з Расійскай Федэрацыяй, учора са згоды кіраўнікоў дзяржаў яны будуць падпісаны 12 кастрычніка на Форуме рэгіёнаў ", — сказаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра дадаў, што сапраўды многія айчынныя прадпрыемствы аказаліся абмежаваныя - часткова ці цалкам. Да прыкладу, дазволена пастаўка смятаны, тварагу, сыру, але забароненая — масла. "Вось гэта невытлумачальна", — звярнуў увагу ён.

"На сустрэчы з віцэ-прэм'ерам, і ўчора гэта пацвердзілі на разглядзе з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў, — адзіныя правілы гульні для абодвух бакоў, — сказаў Міхаіл Русы. — Ёсць тэхрэгламент, ён павінен жорстка выконвацца. Дарожныя карты ёсць, яны напоўнены . Мы па гэтых дарожных картах павольна рухаемся ".

Паводле яго слоў, была дасягнутая дамоўленасць — да канца года ўвесь той аб'ём недапастаўленай прадукцыі на бягучы год па беларускіх балансах будзе адрэгуляваны і пастаўлены.

***
Таксама з журналістамі пагутарыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.

Намеснік прэм'ер-міністра распавёў, што ў Сочы ён разам з расійскім калегам Дзмітрыем Козакам далажыў Прэзідэнтам аб стане перамоўнага працэсу па наяўных дамоўленасцях. "Кіраўнікі дзяржаў заслухалі наш даклад і зрабілі карэкціроўку, сутнасць якой зводзіцца да строгага захавання дамоўленасцей", — падкрэсліў Ігар Ляшэнка.

Ён таксама адказаў на пытанне, якое тычыцца роўных умоў гаспадарання прадпрыемстваў. "Згодна з нашымі дамоўленасцямі, да першага кастрычніка міністэрствы прамысловасці абедзвюх краін павінны прадставяць разгорнуты аналіз умоў гаспадарання машынабудаўнічых заводаў. Самае галоўнае, што мы разумеем, што ёсць вялікія машынабудаўнічыя заводы, якія павінны мець роўныя ўмовы гаспадарання. Такая кааперацыя паміж імі, абмен пастаўкамі будзе толькі спрыяць узаемнаму ўмацаванню гэтых аўтавытворцаў", — дадаў ён.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.