Вы тут

Раім схадзіць


Арганная музыка ў Чырвоным касцёле, Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў, настолкі з носьбітамі англійскай мовы і фестываль экалагічнага кіно — пра гэтыя і не толькі мерапрыемствы чытайце ў афішы «Звязды»  з 24 па 30 верасня.


 Іаган Себасцьян Бах: арганная музыка ў Чырвоным касцёле

Дзе: Чырвоны касцёл, пр-т Незалежнасці, 1

Калі: 27 верасня ў 20.00

Колькі каштуе: ад 8 рублёў

На працягу серыі канцэртаў Юрыем Габрусем будуць выкананы ўсе арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха.

Першы канцэрт цыклу з поспехам прайшоў 3 мая 2018 года, другі і трэці адбудуцца 27 верасня і 5 кастрычніка.

Юрый Габрусь навучаўся ў Акадэміі музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэта (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргана. З 2003 года з'яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, акадэміі арганістаў Гетеборга, майстар-класах. З'яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава, а таксама цыкла канцэртаў арганнай і вакальнай музыкі Заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь «Насуперак Гравітацыі» у Чырвоным касцёле.


Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў

Фота: wikipedia.org

Дзе: г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19

Калі: 29 верасня з 10 да 19.00

Колькі каштуе: 2 рублі

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка” запрашаюць усіх на свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя, у звычайны суботні дзень, у звычайнае Заходнебеларускае мястэчка Нясвіж. У такую суботу ў кожным мястэчку гудзіць кірмаш ад наведвальнікаў. З усіх бакоў люд сцякаецца ў адное цэнтральнае месца: купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець, – шум-гам ад гулу, музыкі, забаў і танцаў. Вось так і будзе 29 верасня ў палацы Радзівілаў!

У кірмашы будзе актыўна удзельнічаць Этнакрама “Рагна”, якая прывязе унікальныя аўтарскія вырабы звыш 40 беларускіх майстроў – сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі: кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, вырабы ткацтва і з дрэва, нават металічныя – ліццё і кованку, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту, а таксама ўпрыгожванні.

А за смакату на кірмашы адказвае Свята роднай ежы “УСЁ СВАЁ”, якое гэтым разам едзе ў Нясвіж да Радзівілаў! Будзе сапраўднае восеньскае свята ўраджаю ад 20 фермераў і гастраэнтузіястаў са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі закаткамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей!


Board games club з носьбітамі з Англіі

Дзе: прастора «Улей», вул. Леніна, 50

Калі: 29 верасня ў 12.30

Колькі каштуе: 25 рублёў

Кожную суботу з 12. 30 да 15. 30 вас чакаюць у клубе два выкладчыка-носьбіта з Англіі, некалькі розных настольных гульняў і чаяванне ў прыемнай атмасферы.

Падчас гульні вы ўдасканальваеце свае гутарковыя навыкі (напрыклад, Say anything), правяраеце і павялічваеце свой слоўнікавы запас (Lexicon, Scrabble), вучыцеся адстойваць свой пункт гледжання, ствараць стратэгіі і весці дзелавую гутарку на англійскай (Monopoly, Catan).

Праграмай прадугледжаны наступныя гульні: Monopoly, Scrabble, Lexicon, Catan, Say anything, Cluedo, Codenames, Axis and Allies, Dixit.

Запіс і рэгістрацыя на гульні па тэлефонах : +375 29 546 16 45, +375 29 364 96 13.


Мiжнародны форум тэатральнага мастацтва ТЕАРТ

Дзе: Тэатральныя пляцоўкі Мінска

Калі: па 16 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 10 рублёў

Слоган гэтага года – «Разгерметызацыя».  У афішы «ТЕАРТу» няма выпадковых назваў: усе запрошаныя ў Мінск пастаноўкі – прызнаныя ўзоры тэатральнага мастацтва, адзначаныя рознымі ўзнагародамі, якія ўпрыгожвалі прэстыжныя сусветныя фестывалі. «ТЕАРТ» робіць акцэнт на эксперыментах і мастацкім наватарстве ў тэатры.

Міжнародная праграма стартуе 25 верасня і адкрыецца спектаклем «Вяселле» – сучаснай адаптацыяй п'есы Бертальта Брэхта ў рэжысуры Оскара Каршуноваса. Для літоўскага рэжысёра гэта будзе ўжо пяты прыезд на «ТЭАРТ», і ён абяцае стаць незабыўным для тэатральнага гледача: у залежнасці ад горада, які прымае «Вяселле» ОКТ / Вільнюскага гарадскога тэатра, мяняюцца культурныя акцэнты ў спектаклі. Так, напрыклад, у Пецярбургу брэхтаўскую нявесту аддавалі пад песні ДДТ і жарты пра разводныя масты. Беларуская версія «Вяселля» - 25 і 26 верасня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

«ТЭАРТ 2018» – гэта адразу тры харэаграфічных спектакля для прыхільнікаў танцавальнага жанру. 30 верасня паўднёвакарэйскі тэатр сучаснага танца «Мадэрн Тэйбл» пакажа «Даркнесс Пумба» – пастаноўку аб бадзяжных музыках.


Архіў цела | Цела архіва

Фота: kultprosvet.by

Дзе: музей-майстэрня З.І. Азгура, вул. З. Азгура, 8

Калі:  па 6 кастрычніка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выставачны праект «Архіў цела / Цела архіва» узнік як яшчэ адна спроба выбудаваць нейкi лагічны ланцужок у недастаткова вывучанай гісторыі беларускай фатаграфіі 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя, абапіраючыся на багаты архіў галерэі візуальных мастацтваў NOVA (1996-2009, 2011-2013), які налічвае некалькі сотняў арыгінальных фатаграфій беларускіх (і замежных) аўтараў.

Нельга сказаць, што тэма цела і цялеснасці была самай папулярнай тэмай у беларускай фатаграфіі. Тут трэба мець на ўвазе і прыродную сціпласць беларускіх аўтараў, і рэальныя абмежаванні на публічны паказ фотавыяў аголенага цела, якія існавалі ў асяроддзі творчай фатаграфіі.

Асаблівасцю фарміравання гэтай экспазіцыі стаў калектыўны адбор работ з прыцягненнем маладых супрацоўнікаў Музея Азгура. Ініцыятару праекта было важна праверыць адчувальнасць маладых людзей да фатаграфіі, якую сучаснай ўжо і не назавеш - бо актуальныя фатаграфічныя трэнды рэзка змяніліся дзякуючы з'яўленню лічбавых тэхналогій, інтэрнэту і разняволенню нораваў.

Экспазіцыя «Архіва цела / Цела архіва» ўключае ў сябе работы 19 аўтараў і дэманструе шырокі дыяпазон крэатыўных фатаграфічных практык «дафоташопаўскай эпохі». Без сумневу, многія з гэтых работ вартыя таго, каб захоўвацца ў калекцыях буйных музеяў краіны, а таксама быць апублікаванымі ў анталогіях творчай фатаграфіі.


«Беларусь і Біблія»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: па 21 кастрычніка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

«Свет зробіцца сапраўдным, калі запаветы будуць у нашых сэрцах, а не на скрыжалях і таблічках» — такія словы можна было пачуць падчас экскурсіі па міжнароднай выстаўцы «Беларусь і Біблія», якая адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падаецца, яны як найлепей адлюстроўваюць сутнасць таго, што адбываецца на экспазіцыі. Пабачыць старадаўнія экспанаты — ёсць тыя, якім каля 5000 гадоў, паспрабаваць самому расчытаць старадрукі. Падумаць пра тое, чаму менавіта Бібліі ва ўсе часы ўдзяляецца столькі ўвагі? І, быць можа, знайсці для яе месца і ў сваім штодзённым жыцці.

На выставе ўсе наведвальнікі ўбачаць: напісаныя 5-4 тыс. гадоў таму назад клінапісам на гліняных таблічках тэксты з Ура - радзімы Абрагама; арыгінальны рукапіс "бібліі Антычнасці" — "Іліяды" Гамера - папірус на грэцкай мове, напісаны яшчэ да нашай эры; унікальныя скруткі Мёртвага мора ( "Кумранскія рукапісы"), якім больш за 2 тыс. гадоў і якія захоўваюць самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету; самыя старажытныя фрагменты Новага Запавету (2-3 стст. н.э.); біблейскія рукапісы на старажытных мовах: грэчаскія, лацінскія, копцкiя, самарыцянскія, армянскія, індыйскія, кітайскія...; арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютэра і Скарыны; першадрукі многіх народаў і краін, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы; старажытныя беларускія біблейскія рукапісы і старадрукі; амаль усе пераклады Бібліі на беларускую мову; арыгіналы гравюр Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, зробленыя на біблейскія сюжэты.


Фестываль экалагічнага кіно «Планетарый»

Дзе: к-тр "Цэнтральны", пр-т Незалежнасці, 13;

культ.цэнтр "Корпус", пр-т Машэрава, 9

Калі: з 24 па 30 верасня

Колькі каштуе: 5 рублёў

«Кіно — гэта заўсёды нагода для дыскусій. З дапамогай экалагічнага кіно мы хочам пагаварыць на тэмы, звязаныя з абаронай навакольнага асяроддзя, — дзеляцца арганізатары кінафестывалю. — Для фестывалю мы адабралі тыя кінастужкі, якія паказваюць не толькі праблемы, але і іх рашэнні. У фільмах распавядаецца пра людзей і іх асабістыя гісторыі, што звязалі іх з лясамі, рэкамі, зямлёй. Ад такіх прыкладаў хочацца дзейнічаць».

Адкрые фестываль кінастужка «Бабулі Чарнобыля», якую стварылі амерыканскія дакументалісткі Холі Морыс і Эн Богарт. У кінастужцы распавядаецца, як 30 гадоў малавядомыя гераіні выжываюць у чарнобыльскай «зоне адчужэння». Адданыя і ўпартыя, гэтыя дзіўныя жанчыны здолелі не проста выжыць, але і пабудаваць сваё шчасце ў адным з самых небяспечных месцаў на планеце. Іншыя фільмы фестывалю раскажуць пра барацьбу за апошнія вольныя рэкі Еўропы («Блакітнае сэрца»), стрыт-арт на дамах карэнных жыхароў у нетрах Амазоніі («Рака вуліцы: графіці ў Амазонцы», старадаўні лес і яго магічныя гісторыі («Старажытныя лясы»), штодзённую барацьбу са стыхіяй і самім сабой на Поўначы («24 снегу»). Акрамя гэтага, будзе і праграма картоткаметражных фільмаў з усяго свету — за адзін вечар вы ўбачыце анімацыю, дакументальнае і ігравое кіно з Францыі, Іспаніі, ЗША, Бельгіі, Індыі, Непала і інш.

Акрамя кінапаказаў, на фестывалі будуць арганізаваны пляцоўкі для дыскусій і абмеркаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?