Вы тут

У касах Беларусбанка стане платным абмежаваны пералік плацяжоў


За плацяжы менавіта ў касах банка з 1 кастрычніка ўводзіцца камісія, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе гэтай фінансавай установы. Найбольш запатрабаваныя плацяжы, якія насельніцтва ажыццяўляе ў аддзяленнях банка, у прыватнасці аплата камунальных паслуг і гарадскога тэлефона, застануцца бясплатнымі.


Акрамя таго, узнагарода не будзе спаганяцца з ветэранаў ВАВ, а таксама за плацяжы:

  • у бюджэт (падаткі, зборы, пошліны, штрафы);
  • на карысць грамадскіх аб'яднанняў;
  • на дабрачынныя рахункі;
  • у выглядзе ўзносаў страхавымі агентамі;
  • на карысць Беларусбанка.

Ва ўсіх астатніх выпадках камісія за кожны плацеж (напрыклад, за навучанне, паркоўку, паслугі інтэрнэту) у касе банка абыдзецца ў 1 рубель.

Згаданы артыкул выдаткаў можна выключыць. Усе плацяжы, за якія будзе ўведзена ўзнагароджанне, можна зрабіць бясплатна ў інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёсках. З 16 ліпеня 2018 года Беларусбанк адмяніў спагнанне ўзнагароджання за рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку on-lіne-рэгістрацыю і выдачу карты кодаў на месцы ў аддзяленні, пры рэгістрацыі ў сістэме.

У рамках развіцця лічбавых тэхналогій з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў Беларусбанкам рэалізаваная магчымасць аплаты тавараў і паслуг з дапамогай сэрвісаў Belarusbank Pay, Samsung Pay, а таксама QR-кода, у тым ліку ў праграме мабільны банкінг паслугі ў сістэме АРІП. Гэта зручна, бяспечна, хутка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».