Вы тут

Уначы ў сераду магчымы першыя замаразкі: да мінус трох градусаў


У апошні тыдзень верасня асноўны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будуць аказваць атлантычныя цыклоны. Пахаладала, а далей усталюецца сапраўднае восеньскае надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пачатку тыдня атлантычны цыклон, шлях якога праходзіць цераз тэрыторыю нашай краіны, абумовіў дажджлівае і ветранае надвор'е. У аўторак цыклон перамесціцца на цэнтральныя раёны Расіі. Таму дажджы аслабеюць, але ў Беларусі захаваецца моцны парывісты вецер. У сераду наша тэрыторыя ненадоўга апынецца ў вобласці павышанага ціску. Уначы будзе без ападкаў, але холадна: тэмпература паветра панізіцца да плюс 1-6 градусаў, месцамі магчымы замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Днём на паўночна-заходнюю частку краіны будуць аказваць уплыў атмасферныя франты чарговага паўночнаатлантычнага цыклону, таму чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўдзень па краіне складзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў.

Атмасферныя франты, якія ссоўваюцца да нас з боку паўночнага захаду Еўропы, будуць гаспадарыць на тэрыторыі Беларусі ў чацвер. Чакаецца ветранае і дажджлівае надвор'е. На большай частцы краіны прагназуецца моцны вецер. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў. Днём будзе крыху цяплей: дзесьці каля 10—16 цяпла, а па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 18 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу захаваецца няўстойлівае, але даволі цёплае надвор'е. Уначы ў асобных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, па поўдні — 17—20 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цыклон ідзе. Ён ужо прыйшоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».