Вы тут

Шалёная лісіца напала на хатніх жывёл у Лунінцы


У Лунінцы шалёная лісіца напала на хатніх жывёл, паведаміў кіраўнік Лунінецкай раённай ветэрынарнай станцыі Іван Ванюкоў.


Інцыдэнт адбыўся днём 23 верасня. Драпежніца блукала па вуліцах Францыска Скарыны, Дружнай, Багданава, пакусала некалькі хатніх сабак, катоў, загрызла курэй. Мясцовыя жыхары паведамілі пра гэта ў МНС, ветслужбу. Спецыялісты аператыўна прыбылі на месца, усыпілі лісу і жывёл, якія кантактавалі з ёю (са згоды гаспадароў).

Быў адабраны біялагічны матэрыял, які адправілі на даследаванне ў Брэсцкую абласную ветэрынарную лабараторыю. Аналіз паказаў, што ліса была хворая на шаленства. У адпаведнасці з санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі ў межах вуліц, дзе блукала дзікая жывёла, на месяц будзе ўведзены каранцін.

У Лунінецкім раёне з пачатку года гэта ўжо другі выпадак шаленства. Першы быў зарэгістраваны ў аграгарадку Палескі. Хатні кот пакусаў гаспадыню і неўзабаве памёр. Гадаванец аказаўся хворы. Як мяркуецца, заразіцца на шаленства ён мог ад вожыка, з якім паеў з адной міскі. У аграгарадку таксама уводзіўся каранцін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.