Вы тут

488 населеных пунктаў былі абясточаны з-за непагадзі


Паводле аператыўных даных, з прычыны парываў ветру (да 21 м / с) пашкоджаны дах 1 жылога дома і 1 сельскагаспадарчага будынка. Работнікі МНС і іншых арганізацый 44 разы выязджалі на ліквідацыю наступстваў падзення дрэў. Зафіксаваныя падзення дрэў у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, у выніку якіх пашкоджаны 6 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і прыбіранні дрэў.


У 13:50 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў г.п. Лельчыцы Гомельскай вобласці. А 15:00 электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Прычына адключэння - падзенне дрэва на высакавольтную лінію 110 кВ.

Па дадзеных ДВА «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні аператыўна ліквідаваны.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца сёння і заўтра.

mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.