Вы тут

Мінэнерга пацвярджае гатоўнасць да дыялогу з Літвой па БелАЭС


Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвярджае гатоўнасць да дыялогу з Літвой па пытаннях, звязаных з АЭС у Астраўцы, паведаміла журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Лілія Дулінец сёння на Дні атамных тэхналогій у БДУ.


"Мы заўсёды гатовыя да дыялогу з Літвой і на ўсе пытанні адказваем. Вы ведаеце пазіцыю Літвы, тым не менш дыялог мы вядзем. У рэжыме добрасуседства адказваем на ўсе пытанні", - сказала Лілія Дулінец.

Паводле яе інфармацыі, разгляд беларуска-літоўскага пытання плануецца працягнуць на чарговым пасяджэнні ў рамках Канвенцыі Эспа, якое намечана на люты 2019 года ў Жэневе. З беларускага боку гэта пытанне курыруе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».