Вы тут

Прэзідэнт 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Таджыкістан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 верасня накіруецца з рабочым візітам у Рэспубліку Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Перагаворная частка саміту будзе ўключаць у сябе пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых напрамках.

Чакаецца таксама, што на палях саміту ў Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі па парадках дня двухбаковага супрацоўніцтва.

За рамкамі саміту запланаваны двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.