Вы тут

У Столінскім раёне застрэлілі двух ласёў


Стрэлы ў лесе каля вёскі Кораб'е Столінскага раёна пачулі супрацоўнікі лясгаса і адразу накіраваліся на месца незаконнага палявання.


Там яны знайшлі здабытага нелегаламі лася. Стралкам удалося знікнуць, аднак у спешцы яны пакінулі мноства ўлік — незарэгістраваную стрэльбу, ліхтар, заплечнік і манок, з дапамогай якога вабілі сахатага.

Да разбору падключыліся супрацоўнікі Столінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. За 300 метраў ад здабытага лася яны знайшлі яшчэ і параненую самку. Выжыць той не ўдалося. Па факце незаконнага палявання заведзена крымінальная справа. Падазраваныя ўжо маюцца. Прызначаны шэраг неабходных экспертыз.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Застрэлілі двух ласёў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.