Вы тут

БелАЗ сумесна з канадскай кампаніяй распрацуе электрасамазвал


БелАЗ сумесна з канадскай кампаніяй распрацуе электрасамазвал, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар беларускага прадпрыемства Пётр Пархомчык.


"Падрыхтаваны сур'ёзны дакумент аб распрацоўцы, стварэнні электрасамазвала сумесна з канадскай кампаніяй. Мы па гэтым стартапе разлічваем атрымаць фінансаванне ад канадскага ўрада. Ужо ёсць спажывец - міжнародная горназдабыўная кампанія ArcelorMittal", - сказаў Пётр Пархомчык.

Ён таксама адзначыў, што праблема распрацоўкі такога самазвала ў тым, што існуючыя акумулятарныя батарэі даюць магчымасць самазвалу працаваць на працягу трох-чатырох гадзін пасля зарадкі. "Нам трэба, каб хаця б восем гадзін, потым самазвал падзарадзіўся на працягу 20-30 хвілін - і паехаў далей. Калі мы гэту задачу вырашым, то такая тэхніка будзе, - дадаў гендырэктар БелАЗа. - У расійскіх кар'ерах выкарыстоўваюцца ў асноўным электрычныя экскаватары. Нашы канкурэнты ўжо вырабляюць самазвалы, якія працуюць у шахтах пад зямлёй менавіта на акумулятарных батарэях".

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - гэта прамысловая вытворчасць кар'ернага і спецыялізаванага транспарту з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій. За 70-гадовую гісторыю прадпрыемства выпушчана больш за 500 розных мадыфікацый кар'ерных самазвалаў і машын спецыяльнага прызначэння, сабрана 146 тыс. адзінак тэхнікі, геаграфія паставак налічвае 78 краін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.