Вы тут

У КДК ацанілі страты Мінэнерга ў 120 мільёнаў долараў


Камітэт дзяржкантролю ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы праверыў абгрунтаванасць выдаткаў, якія ўключаны ў сабекошт вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі арганізацыямі Мінэнерга. Падчас падвядзення вынікаў праверкі на пасяджэнні калегіі Камітэта старшыня КДК Леанід АНФІМАЎ адзначыў, што ў энергетыцы выяўлены нявыкарыстаныя рэзервы зніжэння выдаткаў на агульную суму больш за 120 мільёнаў долараў.


«Меры па рэалізацыі рэзерваў з незразумелых прычын або не прымаюцца, або недапушчальна зацягваюцца на працяглы перыяд. Гэта ў першую чаргу датычыцца зніжэння страт у ацяпляльных сетках. Іх мадэрнізацыя праводзіцца вельмі нізкімі тэмпамі», — адзначыў Леанід Анфімаў.

Напрыклад, на балансе прадпрыемства «Мінскія цеплавыя сеткі» знаходзіцца 1400 кіламетраў труб з тэрмінам эксплуатацыі больш за 25 гадоў. У цэлым па энергасістэме замена зношаных труб на папярэдне ізаляваныя (ПІ-трубы) магла б забяспечыць эканамічны эфект у памеры больш за 40 мільёнаў долараў. А гэта рэальная магчымасць для зніжэння як сабекошту энергарэсурсаў, так і тарыфаў для спажыўцоў. Зацягнутую мадэрнізацыю цеплавых сетак энергетыкі, як правіла, тлумачаць дэфіцытам сродкаў.

«Значны аб'ём фінансавання накіроўваецца на мэты, якія не звязаны з павышэннем эфектыўнасці энергасістэмы, яе эканамічнасці і надзейнасці. У той жа час на закупку дарагіх аўтамабіляў, на будаўніцтва новага офіснага будынка для «Белэнерга» — грошы знаходзяцца», — падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Гаворка ідзе пра будаўніцтва сяміпавярховага офіснага будынка плошчай у сем тысяч квадратных метраў у цэнтры Мінска для размяшчэння апарату «Белэнерга», куды ўжо ўкладзена каля 2,9 мільёна долараў у эквіваленце. У цэлым жа кошт праекта ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў долараў.

Акрамя гэтага, дапускаецца марнатраўнае расходаванне сродкаў пры закупках матэрыялаў і камплектуючых. Так, у сакавіку 2018 года арганізацыяй «Белэнергазабеспячэннекамплект» (створана для правядзення цэнтралізаваных закупак) па замове «Гомельэнерга» праведзены конкурс на закупку 90 тон рэагенту для падрыхтоўкі вады на Мазырскай ЦЭЦ. Перавага была аддадзена літоўскай кампаніі, нягледзячы на тое, што айчынны вытворца прапаноўваў гэтую прадукцыю ў 2,5 раза танней. За тавар пераплацілі больш за 42 тысячы еўра.

«Па выніках праверкі ў КДК зрабілі выснову, што даручэнні кіраўніка дзяржавы аб выключэнні неабгрунтаваных затрат з сабекошту вытворчасці цеплавой электрычнай энергіі энергетыкі выконваюць не ў поўным аб'ёме», — растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў НАРКЕВІЧ.

Ён таксама адзначыў, што кіраўнікі энергетычнай галіны, якія дапусцілі неэфэктыўнае і неабгрунтаванае выкарыстанне грашовых сродкаў і парушэнне заканадаўства, будуць прыцягнутыя да адказнасці. Адпаведная прапанова накіравана ў Савет Міністраў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.

Грамадства

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Франтавы повар аб тым, чым кармілі чырвонаармейцаў

Разам з карэспандэнтам «Звязды» ветэран Вялікай Айчыннай вайны франтавы повар Ганна Воранава ўспомніла пра самыя шчаслівыя і самыя горкія моманты жыцця.

Эканоміка

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Як зберагчы ўласныя фінансы ў падарожжы

Неад'емным аксесуарам вандроўкі сёння з'яўляецца плацежная картка.

Грамадства

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Ці лёгка быць маладым дырэктарам школы?

Поспех установы адукацыі — заслуга педкалектыву, а няўдача — памылка яе кіраўніка.