Вы тут

Адбыўся злёт студэнцкіх атрадаў Беларусі і Расіі


Мерапрыемства, якое адбылося ў канцы мінулага тыдня, арганізавалі ў рамках V Форуму рэгіёнаў дзвюх краін, і ў такім фармаце яно праходзіла ўпершыню. Ідэя яго правядзення з'явілася на чацвёртым форуме летась. У злёце бралі ўдзел некалькі сотняў байцоў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы.


Сёлета ў так званым трэцім працоўным семестры ў Расійскай Федэрацыі працавалі многія беларускія студэнцкія будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя і сельскагаспадарчыя атрады з Беларусі. Геаграфія іх працоўнай дзейнасці была шырокай: ад Санкт-Пецярбурга да Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі...

Студэнты з Расіі, у сваю чаргу, працавалі ў нашай краіне на ўсебеларускай маладзёжнай будоўлі аб'ектаў першай айчыннай АЭС, у Мінску будавалі інтэрнат «Студэнцкай вёскі».

Месцам правядзення злёту выбралі Віцебшчыну, бо тут побач знаходзяцца старажытны Полацк і Наваполацк, якому сёлета споўнілася 60 гадоў. Апошні, як вядома, быў калісьці ўсесаюзнай будоўляй. Сам горад, вядомыя прадпрыемствы-гіганты нафтаперапрацоўчай і хімічнай галіны ўзводзілі прадстаўнікі розных рэспублік СССР. Многія засталіся жыць і працаваць у Беларусі. І гэта — адна з асаблівасцяў горада над Заходняй Дзвіной.

Студэнцкія будаўнічыя атрады Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта годна працягваюць слаўныя традыцыі. Гэта пацвярджаецца і тым, што атрад «Эўрыка» некалькі разоў быў прызнаны найлепшым у краіне.

Сярод ганаровых гасцей маладзёжнага форуму былі беларускія парламентарыі, работнікі Віцебскага аблвыканкама, Наваполацкага гарвыканкама, прадстаўнікі ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, актывісты камсамола часоў СССР Беларусі і Расіі.

Трохдзённая праграма злёту была насычаная разнастайнымі мерапрыемствамі. У першы дзень моладзь пазнаёмілася, паўдзельнічала ў квэсце, спеўцы каля вогнішча.

У другі — арганізавалі акцыю «Памяць пакаленняў», падчас якой усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Першая палатка» ў Наваполацку. Менавіта там больш за 60 гадоў таму пасяліліся першыя будаўнікі. Дзякуючы ім, на карце БССР з'явілася новая
кропка — горад, які і цяпер лічыцца адным з самых маладых на постсавецкай прасторы.

Усе ахвотныя змаглі паўдзельнічаць у «Адкрытай трыбуне», каб атрымаць адказы ад прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў маладзёжных арганізацый. Як той казаў, мікрафон «не змаўкаў». Тых, хто задаваў пытанні, цікавілі магчымасці зарабіць непаўналетнім, падатковыя льготы, нюансы пры размеркаванні на работу. Пыталі і пра шанцы працаваць у атрадах на тэрыторыі іншых краін. Дарэчы, кіраўніцтвам БРСМ абмяркоўваецца перспектыва налета папрацаваць прадстаўнікам Беларусі ва Узбекістане, Казахстане. Агучваліся і іншыя навіны.

У праграме злёту былі майстар-класы, адукацыйныя пляцоўкі, шчыры «Дыялог пакаленняў», трэнінгі, творчы фэст, спартыўныя спаборніцтвы. Упершыню ў праграму апошніх быў уключаны «Бульбатлон». І забаў было багата: фаер-шоу, вечарынка з танцамі і конкурсамі «Байцоўка-Паці», дыскатэкі.

Апроч гэтага, будатрадаўцы дружна папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі Лядовага палаца «Хімік», які зараз рэканструююць.

Расійскія «байцы» былі ўражаныя прыгажосцю Полацка з яго храмамі, старымі вулачкамі, утульнымі скверамі і паркамі. Горад славіцца і сваімі скульптурамі. Напрыклад, прысвечанай унікальнай беларускай літары «Ў».

Удзельнікі злёту выказалі ўдзячнасць арганізатарам за тое, што цікава правялі тры дні, якія ім запомняцца, бадай, на ўсё жыццё.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Наваполацк — Полацк — Віцебск

Загаловак у газеце: І згулялі ў «бульбатлон»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.