Вы тут

«Хваліце імя гасподне»


Дні праваслаўнай культуры пройдуць з 19 верасня па 4 лістапада. Насычаная праграма пачалася ў сталічнай бібліятэцы № 19 з фотавыстаўкі «Хрэсны ход» грамадскага куратара фотагалерэй Канстанціна Мельніка, творчага вечара паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгі Шпакевіч і вечара духоўнай музыкі і паэзіі.


У Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (5 кастрычніка ў 16.00) адбудзецца канцэрт духоўных песнапенняў, музыкі і аўтарскай паэзіі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (17 кастрычніка ў 17.00) адкрыюцца дзве персанальныя выстаўкі. На першай «Таямнічы свет беларускіх ікон» іканапіснай майстэрні Віктара Доўнара «ICONIQUE» можна будзе ўбачыць спісы цудатворных ікон Божай Маці (Жыровіцкай, Лагойскай, Мінскай, Мар’інагорскай і інш.), а таксама святочныя іконы з храма святой праведнай Сафіі Слуцкай. Другую пад назвай «Хай будзе воля Твая» прадставіць мастак-іканапісец Васіль Бірук. Запланаваны і канцэрт духоўных песнапенняў, музыкі і аўтарскай паэзіі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У Доме кнігі імя Уладзіміра Караткевіча ў г. Рагачове (28 кастрычніка у 12.00) адбудзецца творчы вечар члена СПБ Тамары Лявішкі з прэзентацыяй яе кнігі «Благодатию Божией утверждённый…» пра гісторыю Ціхініцкага Свята-Міхайлаўскага храма ў фактах і дакументах. У гэты ж дзень запланаваны і прагляд фільма-перадачы (зняты па другой частцы гэтай кнігі) пра лёс жыхароў Рагачоўскага раёна, якія пакутавалі за хрысціянскую веру ў 1930—1940-я гады. Завершыцца творчы вечар канцэртам духоўных песнапенняў, музыкі і аўтарскай паэзіі членаў СПБ.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (31 кастрычніка у 17.00) пройдзе лекцыя «Старажытна-хрысціянскі жывапіс і сучаснае мастацтва» мастака-іканапісца Віктара Доўнара, пасля якой пройдзе вечар духоўнай паэзіі і музыкі. Аўтарскую паэзію прадставяць члены СПБ Алена Міхаленка і Лізавета Палеес. Адбудзецца выступленне, падрыхтаванае педагогамі і вучнямі школы № 19 г. Мінска.

Завершыцца праграма гала-канцэртам «Хваліце імя Гасподне» ў 13.00 у Палацы культуры прафсаюзаў. Канцэрт званароў, духоўныя песнапенні, музыка, аўтарская паэзія, выступленне артыстаў эстрады пачнецца ў 13.00.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Запрашальныя білеты на гала-канцэрт можна знайсці ў царкоўнай лаўцы.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».