Вы тут

Гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў 158-ы рэкорд у кар'еры


Беларускі гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў 158-ы рэкорд у кар'еры.


Новае дасягненне ён устанавіў 25 верасня ў час спартыўнага свята, прысвечанага 85-годдзю Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Вячаслаў Харанека змог падняць 32-кілаграмовую гіру ў жыме лежачы на працягу 30 хвілін 1010 разоў. Папярэдні рэкорд (880 разоў) быў устаноўлены беларусам 17 сакавіка бягучага года ў Асіповічах.

"Рыхтаваўся да выступлення паслядоўна: пачаў на турніры ў сакавіку ў Асіповічах, потым у ліпені ў парку Горкага ў гонар 100-годдзя БЕЛТА змог за 15 хвілін падняць 415 разоў. Сёння, шчыра прызнаюся, было нялёгка, правы локаць не адчуваю, аднак устаноўлены рэкорд ва Універсітэце МНС сярод сваіх 158 дасягненняў за кар'еру пастаўлю на чацвёртае месца. Для майго ўзросту гэта выдатны рэзультат, перасягнуць які будзе няпроста", - адзначыў Вячаслаў Харанека.

Беларускі гіравік з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, многія з яго дасягненняў застаюцца непераўзыдзенымі.

Спартыўнае свята прайшло пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Універсітэта МНС і Беларускай федэрацыі гіравога марафону.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.