Вы тут

Школы запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!»


Па яго выніках  будуць адабраныя 10 ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у  якіх Асацыяцыяй “Адукацыя для будучыні” на працягу наступнага года будуць адкрыты STEM-цэнтры — сучасныя класы, дзе дзеці змогуць цалкам бясплатна навучацца  па розных STEM-напрамках.


Паўдзельнічаць у конкурсе можа любая школа або гімназія, якая гатовая ісці насустрач высокатэхналагічнай будучыні і зацікаўлена ў тым, каб абсталяваць адзін са сваіх класаў для правядзення STEM-заняткаў.

Што такое STEM-цэнтр?

STEM-цэнтры — класы, адкрытыя на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе дзеці пад кіраўніцтвам спецыяльна падрыхтаваных педагогаў могуць бясплатна займацца па асноўных STEM-напрамках. Абрэвіятура STEM расшыфроўваецца наступным чынам: S — навука, Т — тэхналогіі, Е — інжынерыя і М — матэматыка.

У STEM-класе дапытлівыя і таленавітыя дзеці могуць адкрываць для сябе займальны свет праграмавання, робататэхнікі, навучацца 3D-мадэляванню і іншым навукам, без якіх хутка немагчыма будзе ўявіць сабе  жыццё ў сучасным грамадстве.

Абзавесціся сучасным STEM-цэнтрам —  цалкам рэальна.

У 2018 годзе Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні" пры садзейнічанні вядучых беларускіх ІТ-кампаній адкрыла STEM-цэнтры ў сярэдніх школах і гімназіях горада Барысава і аграгарадка Лошніца ў Барысаўскім раёне, у Баранавічах і Лельчыцах..

Адкрыццё STEM-цэнтра патрабуе набыцця неабходнага абсталявання (камп’ютараў,  набораў LEGO, 3D-прынтараў, праектараў і г.д.), якое перадаецца ўстанове адукацыі бяспалатна. Таксама з боку Асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” будзе аказана спонсарская дапамога для праходжання настаўнікамі курсаў павышэння кваліфікацыі. STEM-цэнтр дазваляе навучаць да 100 школьнікаў, прычым для дзяцей такія заняткі — бясплатныя. Пры гэтым установа адукацыі за ўласныя сродкі праводзіць у класе рамонт, а таксама самастойна выбірае дызайн цэнтра ў адпаведнасці з тэматыкай STEM-напрамку, які з'яўляецца найбольш цікавым для вучняў.

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе на адкрыцці STEM-цэнтру?

Стаць удзельнікам конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM-класе!” можа любая беларуская школа або гімназія, якая пакуль што не мае STEM-цэнтра, аднак яе навучэнцы адчуваюць патрэбу ў тым, каб займацца праграмаваннем, робататэхнікай, дакладнымі і прыродазнаўчымі  навукамі.

Як паўдзельнічаць у конкурсе?

Для таго, каб установе адукацыі стаць удзельнікам конкурсу, неабходна запоўніць анкету на сайце Асацыяцыі да 31 кастрычнiка 2018 года.  Крытэрыі адбору школ і гімназій на падставе анкет наступныя:

  • Наяўнасць  зацікаўленых педагогаў, гатовых прыняць актыўны ўдзел у справе адкрыцця STEM-цэнтра, а таксама яго далейшага развіцця. У прыватнасці, неабходна, каб сярод настаўнікаў знайшоўся матываваны педагог, які гатовы выступіць у якасці кіраўніка STEM-цэнтра і з якім асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” магла б падтрымліваць сувязь у вырашэнні пытанняў адносна стварэння і развіцця STEM-цэнтра.
  • Адкрытасць школы і гатоўнасць пасля абменьвацца педагагічным вопытам з іншымі школамі.
  • Гатоўнасць установы адукацыі да таго, што пасля адкрыцця STEM-цэнтра яе навучэнцы абавязкова будуць прымаць удзел у розных спаборніцтвах і конкурсах па STEM-напрамках, у тым ліку ў тых, што арганізуюцца Асацыяцыяй “Адукацыя для будучыні” (да прыкладу, у Мінскім адкрытым робатурніры).
  • Сведчанні актыўнай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў школы (удзел у розных алімпіядах, конкурсах, фестывалях, канферэнцыях, хакатонах і г.д.). Акрамя таго, важную ролю іграюць поспехі вучняў у алімпіядах па матэматыцы і інфарматыцы, а таксама наяўнасць у школе факультатываў  і гурткоў па робататэхніцы або праграмаванні.
  • Садзейнічанне адміністрацыі школы ў адкрыцці STEM-цэнтра, у тым ліку, у прадастаўленні класа для будучага цэнтра, у правядзенні ў ім рамонтных работ. Гатоўнасць кіраўніцтва да праходжання педагогамі курсаў павышэння кваліфікацыі (за кошт спонсараў).
  • Пажадана, каб колькасць навучэнцаў ва ўстанове адукацыі перавышала 1000 вучняў,  аднак арганізатары гатовы разглядаць заяўкі, якія паступілі і ад школ з меншай колькасцю навучэнцаў.
  • Прыярытэт маюць установы адукацыі, размешчаныя ў малых гарадах (не абласных цэнтрах).
  • Відэа ад навучэнцаў школы на тэму, для чаго ім хацелася б мець свой STEM-цэнтр, не з'яўляецца абавязковым, але можа стаць вялікім бонусам пры адборы заявак арганізатарамі.

Па выніках першага этапу конкурснага адбору са школамі звяжуцца прадстаўнікі Асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” для асабістай гутаркі.

У выніку будуць адабраны 10 беларускіх школ і гімназій, якія складуць “рэзерв”. Знаходжанне ў  “рэзерве” азначае, што па меры знаходжання спонсарскай дапамогі на яе базе ў 2019 годзе будзе адкрыты STEM-цэнтр. Акрамя таго, педагогі адабраных устаноў адукацыі складуць супольнасць перадавых актыўных настаўнікаў, якія змогуць атрымліваць ад Асацыяцыі актуальную інфармацыю аб разнастайных адукацыйных мерапрыемствах і прымаць у іх удзел. Таксама ў гарадах-пераможцах будуць арганізаваны прафарыентацыйныя канферэнцыі “ProIT” для дзяцей і моладзі.

Запоўніць заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна на сайце Асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”. Дэдлайн 31 кастрычніка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.