Вы тут

Нафтапрадукты для прампрадпрыемстваў будуць пастаўляцца без абмежаванняў


Нафтапрадукты для прамысловых прадпрыемстваў Беларусі будуць пастаўляцца Расіяй без абмежаванняў у рамках падпісаных бакамі індыкатыўных балансаў. Пра гэта заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, які з рабочай паездкай наведвае Магілёў.


"Ёсць набор нафтапрадуктаў, якія неабходныя для развіцця розных галін прамысловасці Беларусі. І ў гэтай частцы праходзіць завяршальная частка перамоў - мы проста вызначаемся па канчатковых лічбах спажывання. Безумоўна, неабходны аб'ём нафтапрадуктаў, які патрэбны для развіцця прадпрыемстваў прамысловасці, будзе пастаўляцца без абмежаванняў. Асабліва гэта тычыцца тых прадпрыемстваў, якія актыўна развіваюцца. У прыватнасці, дасягнуты дамоўленасці аб павелічэнні паставак нафтапрадуктаў для прадпрыемстваў нафтахіміі на 10-15% ", - адзначыў дыпламат.

Пастаўкі нафтапрадуктаў будуць весціся ў адпаведнасці з падпісанымі індыкатыўнымі балансамі, якія будуць зацвярджацца кожны год. "Мала таго, у пагадненні прадугледжаны механізм, што ў выпадку абгрунтаванага павелічэння спажывання нафтапрадуктаў гэтыя балансы могуць пераглядацца", - дадаў Міхаіл Бабіч.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».