Вы тут

Белы параход на Прыпяці


На Тураўшчыне, у міжрэччы Прыпяці і Сцвігі, раскінулася вёска Пагост — адно з найпрыгажэйшых і маляўнічых месцаў Беларусі. «З віядука ў красавіцкамайскую квецень вёска здалёк нагадвае вялізны белы параход, незвычайны па форме, які быццам плыве па звілістай стужцы Прыпяці…» — піша пра родную мясціну карэнны жыхар Міхаіл Кузьміч у кнізе «Мой Пагост».


Паселішча праз два гады адзначыць 500-годдзе. Размешчанае за 20 хвілін язды ад горада Жыткавічы, яно славіцца старажытнасцямі і рэліквіямі, выяўленымі ў наваколлі, шанаваным каменным крыжом, легендамі, народным мастацкім калектывам «Міжрэчча», самабытнымі людзьмі, іх справамі на карысць малой радзімы. Менавіта пра гэта і шмат пра што іншае можна даведацца з прыгожа ілюстраванай кнігі. Напісаў яе кандыдат філасофскіх навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Акадэміі расійскай літаратуры, складальнік і рэдактар навукова-папулярных і даведачных кніг, аўтар зборнікаў публіцыстыкі і літаратурнакрытычных артыкулаў «Стрела в бесконечность», «У костра в вечерний час», шматлікіх публікацый у беларускіх і расійскіх выданнях Міхаіл Кузьміч.

У гісторыка-дакументальнай хроніцы «Мой Пагост» аўтар дэталёва прасочвае гістарычны шлях малой радзімы, лёсавызначальныя для жыхароў вёскі падзеі. Паводле Міхаіла Кузьміча, няма чалавека без радзімы — вялікай духоўнай крыніцы. Шчасце, калі ёсць яна — маленькая кропка на карце.

Міхась СЛІВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.